ЧАЦВЁРТЫ ТУРНІР ІНВАЛІДАЎ



Адбыўся чацвёрты чэмпіянат раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” па шашках.

Прадэманстраваўшы стабільна паспяховую гульню ва ўсіх паядынках, пераможцам турніру стаў жыхар Наваельні Анатоль Баковіч, ён набраў 11 ачкоў.
На другім месцы з сумаю ў 9 ачкоў фінішаваў зямляк чэмпіёна Фёдар Кардаш.

На трэцяе прызавое месца, набраўшы па 8 ачкоў, прэтэндавалі леташні пераможца турніру У. Нічыпар і ?. Крэйдзіч. У. Нічыпар атрымаў перавагу, паводле рэгламента турніра, за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы, ён - трэці.

Дастойна апаніравалі фаварытам першынства за шашачнай дошкай А. Ляпешка, Я. Пуйта, Д. Абярухцін.

Усяго ў турніры ўдзельнічалі 12 шашыстаў. Арганізавалі спаборніцтвы старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў В. Верднікава і спецыяліст аддзялення дзённага прабывання інвалідаў А. Калюцік.

У час турніру яго арганізатары, удзельнікі і гледачы абмеркавалі магчымасць арганізацыі круглагадовай спартакіяды раённай арганізацыі таварыства інвалідаў з уключэннем у яе праграму, акрамя шашачных, спаборніцтваў па настольнаму тэнісу, дартсу, армрэстлінгу ды іншых спартыўных дысцыплін.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/