Частка IІІ. ("Чужая бацькаўшчына")

III.

Разбудзілі ўсіх куры — якраз у першы і самы моцны сон.

Пад печчу жаласна цвіркнуў а потым, просячыся, заверашчаў, нібы яго паклалі на калодку, малады певень. I, лопаючы крыллямі і б'ючыся ў глухой цемнаце, з перапуду закудахкалі ўсе куры. Надоечы з курніка ў хату іх пусціла старая Мондрыха, каб начавалі ў цяпле, — мо пасля каляд пачнуць нясціся.
Першаю, падхапіўшыся ад сну, яна і счула іхні крык.

— Алеся, ты спіш? Алеся! — гукнула старая, ссоўваючыся з печы і папоцемку шукаючы нагою лаву, каб не зваліцца.
— Чую, ну чаго вы! — азвалася з ложка маладзіца хрыплаватым і чужым ад сну голасам і, пляскаючы босымі нагамі, мільганула да печы шукаць на мурку запалак.

Адкрыўшы вочы, Імполь убачыў яе белую, невыразную ўпоцемку сарочку. Малацьбіты спалі сярод хаты на разасланым кулі саломы.

Пырснуўшы серкаю, загарэўся запалак, асвяціў зморшчаны ад раптоўнага агню маладзіцын твар, распушчаныя валасы, голыя да пляча і паўнаватыя рукі. Кароткая сарочка высока адкрывала таямнічую белізну гладкіх сцёгнаў.

Маладзіца, трымаючы перад сабою запалак і прыкрываючы локцямі грудзі, пайшла сюды, дзе ляжалі мужчыны, — якраз над імі на цвіку, што быў убіты ў бэльку, вісела лямпа.
Імполь недзе блізенька каля сябе чуў гэтыя голыя цёплыя ногі. Маладзіца лавіла рукою лямпу — аб дрот дзынкала талерка.

— Шашок, не іначай, як шашок убіўся, — падняўшыся з пасцелі і падцягваючы шырокія ў паясніцы порткі, сказаў стары малацьбіт.

Нібы з перапалоху, на лысаватай галаве ў яго дыбком стаялі рэдкія сівыя валасы.

Маладзіца запаліла ўжо лямпу і, трымаючы яе за дрот, панясла да печы — па сцяне пабег вялікі пераломаны цень. У хаце запахла газаю.

— I адкуль жа ж ён тут узёўся? — нагнуўшыся, старая цікавала пад печ.

Нямая, звесіўшыся з палка, таксама глядзела туды, і ўяе на твары мільгаў не то страх, не то дзіва.

— Дайце ж я гляну, — стары ўзяў у маладзіцы лямпу, стаў на калені перад драбінкамі, адкінуў іх і бокам, на локці, палез пад печ. Засвяціў там лямпаю.

Хату абняла густая, задушлівая цемната. Пад печчу зноў закудахкалі куры і хрыпла закаркаў, як вараня, калі яго ловяць, малады певень.

— Ён, шашок! — счакаўшы, азваўся стары, суну-чыся назад з-пад печы і ўстаючы на калені. — Нару зрабіў Сядзіць там і не аддае кураня. Я сабе цягну, а ён сабе. Во, ледзьве адабраў...

Стары выпусціў чырвонага з караткаватым хвастом пеўня. Накульгваючы на адну нагу і звесіўшы крыло, певень забегаў па хаце, не ведаючы з перапуду, дзе дзецца, зашыўся між вялікіх чыгуноў.
Загукаўшы здушаным, цяжкім, як у сне, голасам, нямая схапілася з палка, падскочыла да пеўня, падняла яго на рукі, абсыпаючы раскалмачанымі валасамі, прытуліла да шчакі.

— Анучу якую дайце, нару заткну, — сказаў стары, усё стоячы на каленях. — I сам вытруся. Во як вывадзгаўся, каб на цябе нарат! — Ён пакруціў рукаво, гледзячы на запэцканы локаць.

— А дзе ж яе знайсці? — старая круцілася каля печы, недабачваючы ўпоцемку, абмацвала лаўку.
Малацьбіт падняў лямпу — жоўтая яснасць

Пад печчу яшчэ ўсё крычаў малады певень і з перапуду кудахкалі куры.

Малацьбіт падняў лямпу — жоўтая яснасць абліла хату.

— За комінам

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/