ЧАЛАВЕК З БЕЛАЙ ПАЛКАЙ РОЎНЫ СЯРОД ІНШЫХ



Штогод восенню на Гродзеншчыне праходзіць абласны месячнік "Белая палка", мэта якога -- звярнуць увагу грамадскасці на людзей з абмежаванымі магчымасцямі, інвалідаў па зроку.

Навакольны свет цудоўны, але, на жаль, побач з намі жывуць людзі, якія не могуць бачыць яго прыгажосць. Яны адчуваюць цеплыню сонечных промняў, подых веснавога ветрыка, водар кветак і траваў, але не могуць бачыць гармонію фарбаў і вобразаў, падтрымліваць дзелавы рытм жыцця.
Членамі Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" з'яўляюцца трыццаць два жыхары нашага раёна. Частка з іх працуе ў розных даступных сферах, іншыя, па магчымасці, займаюцца працоўнай дзейнасцю на сваіх прысядзібных участках. Пераважная большасць членаў раённага аб'яднання вядзе актыўнае грамадскае жыццё, удзельнічае ў культурна-масавай і спартыўнай рабоце. Сярод іх можна адзначыць Г. Б. Красоцкую, В. П. Мякіша, В. А. Крэйдзіча, Н. І. Салановіч, С. І. Чурай, А. С. Пачука, У. І. Кончыка, К. У. Дораша, У. П. Калодку, У. В. Мальца.

Кіраўніцтва нашай дзяржавы паклапацілася пра льготы для інвалідаў па зроку на праезд у грамадскім транспарце, іх рэалізацыя залежыць ад гуманнасці, этыкі і маралі іншых людзей, у тым ліку і работнікаў транспарту. Калі кожны, хто сядзіць за рулём, будзе выконваць свае службовыя абавязкі, тады і сляпыя будуць адчуваць сябе раўнапраўнымі членамі нашага грамадства, рэабілітаванымі людзьмі: вуліца не будзе іх палохаць.

Прамое дачыненне да праблемаў інвалідаў па зроку маюць работнікі гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва раёна. Таму хочацца папрасіць іх быць больш цярплівымі і тактоўнымі пры абслугоўванні такіх людзей. Пажылому сляпому чалавеку цяжка арыентавацца ў сферы абслугоўвання. Памятайце пра гэта, і пры звароце акажыце пасільную дапамогу. Пішыце, калі ласка, цэны на тавары буйнейшымі лічбамі, зразумелым почыркам, тады яны будуць больш заўважныя і для іншых пакупнікоў.

Прыемна зазначыць, што апошнім часам у нашым раёне на належным узроўні вядзецца работа па будаўніцтве і ўтрыманні пандусаў ля ўстановаў гандлю, медыцыны, сувязі, бытавога абслугоўвання, банкаў.

У час правядзення месячніка "Белая палка" асаблівая ўвага зацікаўленых ведамстваў і грамадскасці скіравана на выкананне патрабаванняў Дзяржаўнай праграмы па папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў на 2011-2015 гады, Дзяржаўнай праграмы аб безбар'ерым асяроддзі жыццядзейнасці аслабленых асобаў на 2012-2015 гады. Аднак гэта работа не павінна абмяжоўвацца тэрмінамі месячніка, неабходна, каб штодзень грамадства клапацілася аб людзях з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Бо толькі такое грамадства можна назваць сучасным і цывілізаваным.

У. НІЧЫПАР, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку"

____________________________________________________________________________________________
Что сейчас пользуется у молодежи большой популярностью? Они любят слушать музыку. Поэтому предлагаем вам купить микронаушники оптом. Это точно пойдет «на ура», так как уже большинство людей расслабляется под звуки любимой музыки в метро ли автобусах. Причем купить микронаушники оптом можно и с помощью интернета.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/