ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ



Алена Віктараўна Якімчык працуе тэхнікам-тэхнолагам на ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Працуе з сырамі яна ўжо больш за 17 год, пасля таго, як у 1995 годзе скончыла Слуцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №97 па спецыяльнасці “Майстар вытворчасці малочнай прадукцыі”.

Затым завочна атрымала адукацыю ў Пінскім тэхнікуме мяса-малочнай прадукцыі. У 2008 годзе Алене Віктараўне быў прысвоены 6 разрад сырароба-майстра.

За гады працы ў яе сферы змянілася шмат: “Калісьці ў нас не было такого камфорту, і праца была цяжэйшая”.

Ручную працу аблегчыў поўнасцю мадэрнізаваны сыраробны ўчастак. Тое, з чым за змену спраўляліся 11 чалавек, цяпер выконваюць толькі майстар ды аператар.

В.АЛЯХНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/