ЧАЛАВЕК, ДЛЯ ЯКОГА ДАРОГА - ЖЫЦЦЁ



Ён выкладае не толькі тэарэтычныя і практычныя веды па ваджэнні, але і вучыць людзей "адчуваць" машыну. Для яго не існуе дрэнных вучняў, а галоўнае ў рабоце з людзьмі - гэта ўзаемаразуменне, да кожнага ён готовы знайсці свой падыход. Свае жыццё гэты мужчына звязаў з машынамі, ён аднолькава спрытна кіруе як легковушкой, так і цяжкай грузовой машынай.

Кіраўніцтва характарызуе яго як самого вопытнага майстра сваей справы. Усё вышэйпералічанае - пра Віталя Міхайлавіча Барысевіча, майстра вытворчага навучання кіраванню механічным транспортным сродкам ДТСААФ города Дзятлава.

Скончыўшы Жыровіцкі сельгастэхнікум па спецыяльнасці тэхнік-механік, мужчына прысвяціу сваёжыццё вадзіцельскай справе. Вось ужо на працягу 10 гадоў ён дапамагае дзятлаўчанам атрымліваць вадзіцельскія пасведчанні. Як самы вопытны работнік, Віталь Міхайлавіч ажыццяўляе перападрыхтоўку вадзіцеляў па розных катэгорыях.

Пра існуючы сярод мужчын-вадзіцеляў міф, што жанчына за рулём - гэта няправільна, майстар, усміхаючыся, гаворыць: "Для мяне ўсе вучні аднолькавыя. Бываюць і такія жанчыны, якія любому мужчыне фору дадуць за рулём. Напрыклад, зараз я займаюся з дзяўчынай, якая праходзіць перападрыхтоўку для ваджэння аўтобуса".

Майстар постоянна выхоўвае ў сваіх вучнях пачуццё адказнасці на дарозе: "Трэба быць і псіхолагам, і настаўнікам адразу. Таксама важна падрыхтаваць будучага вадзіцеля псіхалагічна да магчымых цяжкасцяў". У дзень яму даводзіцца працаваць па 2 гадзіны як мінімум з 5 вадзіцелямі-практыкантамі, і, нягледзячы на такую загружанасць, ён гаворыць: "Дорога - гэта жыццё".

Л. СУР’ЯНІНАВАЙ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/