Быць лепшымі сярод лепшых



Пра сёлетнюю работу прадпрыемства і дасягненні ў працы карэспандэнтка гутарыць з галоўным інжынерам ВУ "Дзятлаварайгаз" Юрыем Ганчаром.

— Юрый Іванавіч, што зроблена ўпраўленнем за гэты год?
— Ужо можна падвесці прамежкавыя вынікі. Штогод упраўленню даводзяцца планавыя паказчыкі. Мы ўсе іх выконваем. 3 пачатку года было газіфікавана 40 кватэр, у тым ліку са звадкаваным газам — 30 кватэр; заменена 170 адзінак газавага абсталявання, якое адпрацавала свой нарматыўны тэрмін. Паралельна вядзецца работа на нашых газарэгулятарных пунктах (тэрмін іх работы толькі 20 гадоў). У цяперашні час гэтыя работы практычна завершаны. Для стабільнага і бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў газам праведзена даабсталяванне газаразмеркавальнага пункта №6 дадатковай лініяй.

— Ці вялікая сёння газавая гаспадарка?
— Сістэма газазабеспячэння нашага раёна даволі добра развітая. Цяпер на балансе нашага ўпраўлення знаходзіцца 386 км газаправодаў прыроднага газу, з іх 133,3 км — высокага ціску, 74,4 — сярэдняга і 178,3 — з нізкім ціскам. Мы маем 29 газарэгулятарных пунктаў, 29 шафных рэгулятарных пунктаў. Для захавання газаправодаў ад карозіі пабудаваныя і абслугоўваюцца 52 станцыі катоднай абароны. На сёння прыродным газам газіфікавана 7979 абанентаў, звадкаваным газам — 6477 абанентаў. У той жа час, сістэма газазабеспячэння не стаіць на месцы і ўвесь час развіваецца. 3 асабліва буйных аб'ектаў, пабудаваных сёлета, хочацца вылучыць газаправод высокага ціску ў Таркачах. Ён пабудаваны працягласцю 4 км. Будаўніцтва гэтага газаправода дазволіла газіфікаваць вёску. Таксама газ падалі на зернесушыльны комплекс КЗСВ-30 у вёсцы Таркачы, што належыць да СВК "Граніт-Агра".

— Ці спрыяе матэрыяльная база ўпраўлення актыўнай працы?
— Пытанням умоваў працы нашых работнікаў надаецца вялікая ўвага як з боку кіраўніцтва ўпраўлення, так і з боку УП "Гроднааблгаз". Сёлета ў нас праведзены рамонт майстэрні, атрыманы новы аўтамабіль. Усе работнікі забяспечаны поўным камплектам спецадзення. Заўжды падтрымліваюцца спрыяльныя санітарна-бытавыя ўмовы на базе ўпраўлення.

— Ці вядзецца работа з насельніцтвам па бяспецы карыстання газам?
— Бяспецы пры карыстанні газам у побыце надаецца асаблівая ўвага. Акрамя інструктажоў, якія работнікі ўпраўлення праводзяць у час кожнага візіту ў кватэры, пастаянна публікуем такую інфармацыю ў СМІ, агучваем па радыё, праводзім сходы ў працоўных калектывах арганізацый і школ раёна. Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца да жыхароў нашага раёна з просьбай аб беражлівым і акуратным абыходжанні з газавымі прыборамі.

— Кваліфікацыя вашых работнікаў пацвярджаецца не толькі штодня, але і на галіновых слаборніцтвах?
— Сапраўды, абласным прадпрыемствам праводзяцца штогадовыя конкурсы прафесійнага майстэрства на званне "Лепшая брыгада". Гэты год таксама стаў для нас паспяховым. Брыгада па абслугоўванні ўнутрыдомавых сістэм газазабеспячэння ў складзе Сяргея Клімко, Пятра Горбача пад кіраўніцтвам майстра Івана Кавальчука заняла трэцяе месца на абласных спаборніцтвах. Брыгада аварыйнай дыспетчарскай службы ў складзе слесара Сяргея Дулы, вадзіцеля Алега Белавуса пад кіраўніцтвам старшага майстра АДС Яўгена Дораша стала першай на абласных спаборніцтвах. Хочацца адзначыць брыгаду Сяргея Тухто ў складзе слесараў Віктара Панова і Андрэя Абражэя, якія не толькі былі лепшымі ў вобласці, але і дастойна абаранілі гонар упраўлення на рэспубліканскіх спаборніцтвах — вярнуліся з 2-м месцам.

— Напэўна, паспяховай рабоце спрыяе добры працоўны калектыў упраўлення?
— Спецыфіка нашай работы такая, што ўсе службы і аддзелы павінны працаваць, як адзіны механізм. Я вельмі ўдзячны ўсім работнікам упраўлення за тое, што яны выдатна працуюць. Складана вылучыць лепшых. Асабліва хочацца сказаць пра работнікаў, якія будуць узнагароджаны за працу і з нагоды свята. Інжынер ВТА Надзея Раманава — граматай Дзятлаўскага райвыканкама; начальнік сектара АБУ Ала Дайліда, а таксама вадзіцель АДС Сяргей Сёмуха — падзячным лістом райвыканкама.

Газаэлектразваршчык Анатоль Саланец занесены на Дошку гонару Дзятлаўскага раёна, газаэлектразваршчык Васіль Казлянкоў - занесены на Дошку гонару ПРУП "Гроднааблгаз". Вадзіцель Расціслаў Бойка адзначаны ганаровай граматай ПРУП "Гроднааблгаз". I, нарэшце, граматамі раённага ўпраўлення "Дзятлаварайгаз" уганараваны слесар Сяргей Клімко, вадзіцель Анатоль Жыдко, электраманцёр Андрэй Нічыпар.

— Што пажадаеце сваім калегам з нагоды свята?
— Хачу яшчэ раз падзякаваць усім работнікам нашага ўпраўлення і пажадаць ім самага галоўнага — здароўя. А таксама здароўя іх се-м'ям, родным. Зычу ім поспеху і дастатку. Ну і, вядома, безаварыйнай працы. Са святам, паважаныя калегі!

Н. АВЯРЧУК

_____________________________________________________________________________________________________
Именно в ванной комнате мы можем расслабиться и отдохнуть за всю трудовую неделю, нежась в ароматной пене. И так удобно, когда ваша ванная продумана и все необходимое под рукой. Необходимые аксессуары для ванной комнаты можно заказать прямо сейчас в онлайн-магазине. Вы можете даже не выходя из ванной продумать что вам необходимо для комфортности.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/