БЫТАВАЯ ТЭХНІКА - БЕЗ СУПРАВАДЖАЛЬНЫХ ДАКУМЕНТАЎ



На аўтадарозе паблізу вёскі Хадзяўляны інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне сумесна з праваахоўнымі органамі ўстаноўлена перамяшчэнне камерцыйнай арганізацыяй, зарэгістраванай у горадзе Мінску, буйной партыі бытавой тэхнікі замежнай вытворчасці без наяўнасці суправаджальных дакументаў і па дакументах, якія не адпавядаюць сапраўднасці.

Дадзеныя абставіны паслужылі падставай для арышту 26 адзінак тэхнікі (планшэтны камп'ютар, мэбля, бытавая тэхніка, фота-, відэа-, аўдыятэхніка) на агульную суму 59,2 мільёна рублёў.

За парушэнне ч. 4 арт. 12.17 КоАП Рэспублікі Беларусь эканамічны суд Гродзенскай вобласці вынес пастанову аб прыцягненні юрыдычнай асобы да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу памерам у 2,3 мільёна рублёў з канфіскацыяй перавозімага тавару ў даход дзяржавы.

В. МАКСІМЧЫК, галоўны падатковы інспектар Дзятлаўскай падатковай інспекцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/