БЯСПЕКА - СУМЕСНЫМІ НАМАГАННЯМІ



3 1 кастрычніка стартавала рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх "За бяспеку разам".
Яна будзе доўжыцца месяц. Арганізатарамі акцыі выступілі сем міністэрстваў — МНС, МУС, ЖКГ, міністэрствы адукацыі, інфармацыі, энергетыкі, працы і сацыяльнай абароны.

Мэта мерапрыемства — знізіць колькасць пажараў, якія адбываюцца ў жылым фондзе, павысіць інфармаванасць насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслугаў па забеспячэнні пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап'янення.

У час акцыі будуць арганізоўвацца сумесныя рэйды па праверцы стану жылля ненадзейных сем'яў. Асаблівая ўвага будзе нададзена праверцы дамоў, якія пустуюць, выкарыстоўваюцца як месцы для распіцця спіртных напояў. Неасцярожнае абыходжанне з агнём у такіх месцах падвяргае небяспецы не толькі тых, хто там збіраецца, але і суседзяў.

Работнікаў службаў ЖКГ, а таксама тых, хто аказвае медыцынскую і сацыяльную дапамогу на даму пажылым адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, інвалідам, навучаць асновам бяспекі жыцця, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, дзеянням пры іх узнікненні.

Просім усіх жыхароў раёна падключыцца да гэтай акцыі і не заставацца ўбаку. Аб выпадках парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і іншых правапарушэннях можна паведамляць па тэлефонах “102”, “101” або “112”. Ананімнасць званкоў гарантуецца. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя дапаможа захаваць чалавечыя жыцці.

А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/