“БЯСПЕЧНЫ ПЕРАХОД”



Распаўсюджанымі парушэннямі правілаў дарожнага руху з'яўляюцца пераход пешаходамі праезнай часткі ва неўстаноўленым месцы, іх нечаканы выхад на дарогу, а таксама парушэнне вадзіцелямі правілаў праезду пешаходнага перахода.

Як сведчыць статыстыка, за 8 месяцаў бягучага года ў нашай краіне на пешаходных пераходах адбылося 380 дарожна-транспартных здарэнняў. Менавіта таму дзяржаўтаінспекцыя вырашыла акцэнтаваць увагу як вадзіцеляў, так і пешых удзельнікаў руху на гэтай праблеме і сумнай статыстыцы і правяла рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Бяспечны пераход" па адпрацоўцы ў час пік і цёмны час сутак нерэгулюемых пешаходных пераходаў, а таксама ўчасткаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, дзе найбольш верагодна ўчыненне наезду на пешаходаў.

Дарэчы, пешаходы даволі часта з'яўляюцца парушальнікамі правілаў дарожнага руху і, як вынік, віноўнікамі дарожна-транспартных здарэнняў. Так, сёлета на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ўжо затрыманы за парушэнні правілаў дарожнага руху 367 пешаходаў, з якіх 264 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/