БЯСПЕЧНАЕ ХАРЧАВАННЕ



Чай разам з садавінай можна ўнесцi ў спiс прадуктаў, якiя складаюць аснову здаровага харчавання. Гэты напой валодае бактэрыцыдным дзеяннем, прычым, чым вышэй гатунак чаю, тым вышэй антыбактэрыяльная актыўнасць. Гэты напой нармалiзуе работу кiшэчнiка i карысны для жанчын у клiмактэрычны перыяд.

Што датычыцца, напрыклад, зялёнага чаю, то варта мець на ўвазе адну акалiчнасць: яго колер з’яўляецца ледзь цi не асноўным наглядным паказчыкам якасцi. Чым больш светлае зялёнае адценне мае лiст, тым вышэйшы гатунак.

Iснуе неверагодна вялiкая колькасць гатункаў чорнага чаю. Яго можна назваць яшчэ “спелым”: лiсце паступова налiваецца сокам i чарнее на паветры накшталт разрэзанага яблыка.

Аматары чаю з бергамотам маюць права ведаць, што гэта маленькая цытрусавая раслiна па знешнiм выглядзе нагадвае лiмон. Кажуць, што пры вонкавым выкарыстаннi такi чай ачышчае скуру, танiзуе i звужвае поры, а таксама спрыяе знiкненню пiгментных плямаў. Гэты напой цудоўна дапамагае зняць нярвовае напружанне i пазбавiцца стомленасцi.

Але нiколi не забывайцеся пра ўмеранасць. 5-6 кубкаў у дзень не вельмi моцнага чаю — дастаткова для дарослага чалавека, для пажылога — не больш за 4 кубкi, для дзяцей пасля 10 гадоў — 2-3. Наогул лепей пiць чай пакрысе, але абавязкова свежапрыгатаваным i цёплым, а не гарачым.

Некаторыя забароны:
1. Не пiце чай на пусты страўнiк (халодная прырода чаю ахалоджвае селязёнку i страўнiк).
2. Не злоўжывайце моцным чаем (гэта можа стаць прычынай бяссоннiцы i галаўнога болю).
3. Не запiвайце чаем лекi (чай iх разбурае).
4. Не пiце чай да цi пасля ежы (патрэбны перапынак на 20-30 хвiлiн).
5. Не пiце перастаялы чай (лiтаральна праз 20-30 хвiлiн пасля гатавання пачынаецца працэс акiслення некаторых складнiкаў).
6. Не разбаўляйце заварку шмат разоў (гэта i шкодна, i бессэнсоўна — карысных рэчываў у напоi ўжо няма).
7. Не злоўжывайце колькасцю (не вельмi моцны чай варта ўжываць у аб’ёме 4-5 кубкаў у дзень).

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/