Букет віншаванняў ад мужчын



Па даўняй традыцыі ў СВК "Вензавец" праводзіцца "агеньчык"-шанаванне для жанчын гаспадаркі. Не стаў выключэннем і гэты сакавік. Віншаванні ў гонар дарагіх жанчын выказвалі мужчыны сельгаскааператыву.

Першым свае віншаванні выказаў старшыня СВК "Вензавец" Мікалай Анатольевіч Бубноўскі. Да яго цёплых словаў далучыліся намеснікі старшыні СВК Ігар Баляслававіч Крывулька і Віктар Іванавіч Грыцук, спецыялісты гаспадаркі і механізатары Анатоль Афанасьевіч Сіняк, Аляксандр Мікалаевіч Баканаў і іншыя.

Мілым дамам мужчыны дасылалі не толькі свае віншаванні, але і прысвячалі серэнады. Музычныя "паштоўкі" даслалі Аляксандр Ківуля, Часлаў Свіб, а ім дапамагалі Аляксандра Маленчык, Кацярына Свіб, Настасся Лякасава.

Дырэктар Вензавецкага дома культуры Часлаў Баляслававіч Свіб правёў гульнёвую забаўляльную праграму ў народным стылі. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі гэтай забавы былі мужчыны.

На працягу ўсяго вечара ў зале панавалі добры настрой, весялосць, гучаў смех, Напрыканцы "агеньчыка" Аляксандр Ківуля і Алена Лябецкая, якія вялі мерапрыемства, пажадалі: няхай гэты дзень запомніцца надоўга, няхай саграваюць цёплыя словы, а ў сем'ях пануе шчасце, дабрабыт, згода ды лад.

В. МАКАРЭВІЧ, старшыня прафкама СВК "Вензавец".

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/