Будзьце гатовыя да паводкі



Каляндарная вясна ўжо прыйшла, а вось прырода яшчэ не спяшаецца прачынацца. Павышэнне сярэднясутачных тэмператур вышэй за норму чакаецца ўжо хутка, а значыць, паводкі нам не пазбегнуць.

Паводку, якая чакае нас гэтай вясной, спецыялісты называюць "нармальнай". Але, верагодна, разводдзе будзе моцным - снегу толькі ў лютым выпала больш за норму. Таўшчыня покрыва - ад 20 да 40 см. Гэта дастаткова вялікія запасы вады, якая пагражае нам падтапленнем.

Вада на большасці рэк выйдзе на пойму, магчыма, будуць падтоплены сельгасугоддзі пойменных участкаў рэк. Разам з тым, нават пры звычайным развіцці паводкавай сітуацыі, насельніцтву і сельскай гаспадарцы рэспублікі наносіцца вялікая шкода.

Каб супрацьстаяць паводцы, зберагчы сябе, сваю і грамадскую маёмасць, знізіць страты, можна выкарыстоўваць спосабы, якія не патрабуюць значных фінансавых затрат. Вось некаторыя з іх:

- своечасовае падняцце матэрыяльных каштоўнасцяў з падвалаў і памяшканняў першых паверхаў;
- своечасовая эвакуацыя ядахімікатаў, недапушчэнне пападання іх у вадаёмы;
- захаванне пасеваў і глебы ад вымывания ўрадлівага слою заключаецца ў інтэнсіўным скіданні вады з палёў шляхам капання водных разораў;
- захаванне мераў грамадскай і асабістай бяспекі ў перыяд паводкі;
- заключыць у прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне дагаворы добраахвотнага страхавання сваіх -пабудоваў, хатняй маёмасці.

У сувязі з магчымасцю наступления страхавога выпадку ра- : стлумачваем, што ў адпаведнасці з Указам
Прэзідэнта РБ ад 25.08.2006 года №530 з 01.01.2007 года абавязковаму страхаванню пабудоваў належаць толькі жылыя дамы і пабудовы, якія да іх прылягаюць, і страхавая сума складае толькі 50% ад страхавога кошту пабудоваў, гэта значыць, што шкода будзе кампенсавана толькі ў палове памеру.

Гаспадарчыя пабудовы, гаражы, лазні, летнія кухні, размешчаныя асобна ад жылога дома, абавязковаму страхаванню не належаць, а значыць і пры надыходзе страхавога выпадку ў выплаце страхавой кампенсацыі будзе адмоўлена. Таму дагавор добраахвотнага страхавання пабудоваў і маёмасці проста неабходны. Паклапаціцеся аб сваёй маёмасці. Будзьце гатовыя да абвастрэння сітуацыі і прыняцця рашучых мераў па ліквідацыі стыхіі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у прадстаўніцтве Белдзяржстраху або ў страхавога агента.

БЕЛДЗЯРЖСТРАХ, ДЗЯТЛАЎСКІ РОЧС, АСВОД.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/