Будзьце асцярожныя ля ліній электраперадач у час жніва



Жніво — адна з самых адказных кампаній года. Перад яго ўдзельнікамі, як заўсёды, стаіць задача правесці ўборку за кароткі час. Задзейнічана максімальная колькасць тэхнікі, людзей. Пры гэтым вельмі важна, каб на жніве абавязкова выконваліся правілы тэхнікі бяспекі, у тым ліку і тыя, якія датычацца электрабяспекі.

У час жніва збожжаўборачныя камбайны і іншая тэхніка нярэдка працуюць каля ліній электраперадач, у іх ахоўных зонах. Пры невыкананні правілаў аховы электрычных сетак можа здарыцца непапраўнае. На жаль, на сёлетнім жніве ўжо ёсць няшчасны выпадак.

24 ліпеня ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці памочнік камбайнера пры знаходжанні камбайна ў ахоўнай зоне паветранай лініі электраперадач напружаннем 110 кілавольт узлез на бункер камбайна для размеркавання зерня. Пры гэтым ён наблізіўся на недапушчальную адлегласць да провада лініі. Малады чалавек быў паражоны электрычным токам, атрымаў апёкі сярэдняга цяжару кісцей рук, твару, грудной клеткі.

Толькі пільная ўвага пры рабоце ў ахоўных зонах ліній электраперадач даз-воліць пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

В.КАСЦЮКЕВІЧ, інспектар Дзятлаўскай энергаінспекцыі.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/