БУДУЦЬ ПРАЦАЎЛАДКАВАНЫ



На мінулым тыдні на чарговую акцыю “Благовесть” у актавай зале аддзела ўнутраных спраў райвыканкама сабраліся прадстаўнікі раённай ўлады, зацікаўленых службаў: начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Мікалай Мацюкевіч, пракурор Дзятлаўскага раёна Віталь Заяц, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Анатоль Жалнерчык, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка і Сяргей Новік.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 11 чалавек з незнятай і непагашанай судзімасцю, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. На сустрэчы гаварылі пра неабходнасць законапаслухмяных паводзінаў як у сям’і, так і ў грамадскіх месцах дадзенай катэгорыі грамадзян, абавязковае іх працаўладкаванне. Нагадалі ім і пра адказнасць за злоўжыванне алкагольнымі напоямі, за ігнараванне правілаў пажарнай бяспекі, за парушэнне парадку і ўмоваў адбывання пакарання.

У час правядзення акцыі “Благовесть” пяці былым асуджаным былі выдадзены накіраванні ў аддзел па працы і занятасці райвыканкама для атрымання дапамогі ў працаўладкаванні.

І. ЦІХАН, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/