БРАНХІЯЛЬНАЯ АСТМА: ПАПЯРЭДЖАННЕ I ПРАФІЛАКТЫКА



Існуе цэлы шэраг фактараў рызыкі, якія садзейнічаюць узнікненню і развіццю бранхіяльнай астмы: спадчыннасць, прафесійныя фактары, экалагічныя фактары, харчаванне, мыючыя сродкі, мікраарганізмы, алергены.

Першасная прафілактыка астмы. У першую чаргу, гэта папярэджанне развіцця алергіі і хранічных хваробаў дыхальных шляхоў. У развіцці алергіі ў дзяцей асноўную ролю іграе няправільнае харчаванне ў першыя гады жыцця і неспрыяльныя ўмовы жыцця. Дзеці, якія кантактуюць з тытунёвым дымам або раздражняльнымі хімічнымі рэчывамі, нашмат часцей пакутуюць ад алергіі і часцей хварэюць на бранхіяльную астму.

Прафілактыка хранічных захворванняў дыхальных органаў у дзяцей заключаецца ў своечасовым выяўленні і правільным лячэнні бранхіту, сінусітаў, адэноідаў, танзіліту; выкарыстанні метадаў фізічнага аздараўлення, загартоўвання дзяцей; памяншэння кантакту дзяцей з “хіміяй” у быце. Будучым маці неабходна рацыянальна харчавацца, не курыць.

У дарослых найбольш распаўсюджанай прычынай бранхіяльнай астмы з'яўляюцца хранічныя захворванні дыхальных шляхоў (напрыклад, хранічны бранхіт), працяглы кантакт з раздражняльнымі рэчывамі (тытунёвы дым, хімічныя рэчывы на працы). Таму метады прафілактыкі бранхіяльнай астмы ў дарослых - гэта лячэнне хранічных хваробаў дыхальных органаў і ліквідацыя раздражняльных фактараў.

А. МАЛАШАНКА, галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/