"БОЛЬ МАТУЛІ-ЗЯМЛІ"



Пад такой назвай прайшоў Дзень інфармацыі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня зямлі.
Гэтай даце быў прысвечаны агляд літаратуры з кніжнай выставы "І боль, і любоў, і трывога мая", якую склалі два раздзелы -- "Цудоўныя старонкі прыроды" і "Бядой запаленае слова".

Чытачы пазнаёміліся з кнігамі Э. Зайкоўскага і Л. Дучыц "Жыватворныя крыніцы Беларусі", П. Сабіна "Беларусь жывапісная", С. Зуёнка "Сонца ў кроплі расы", а таксама з паэзіяй і прозай беларускіх паэтаў і празаікаў аб чарнобыльскай трагедыі.

На літаратурнай вечарыне "Чарнобыль -- чорны боль" прысутнічалі вучні 10 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Дзеці пазнаёміліся з кнігай С. Алексіевіч "Чарнобыльская малітва", паслухалі вершы С. Законнікава, Э. Акуліна, запісы песень А. Агурбаш " Белая Русь", "Малітва" групы "Песняры".

Л. ХІЛІМОНЧЫК, загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/