БЛАГАСЛАВЕННЕ НА ДОБРЫЯ ВЕДЫ



1 верасня пасля доўгіх летніх канікулаў школа зноў сабрала за партамі дзяцей, а калідоры напоўніліся звонкім, вясёлым смехам. Для першакласнікаў упершыню прагучаў школьны званок і адкрылася неабсяжнае святло ведаў. Хвалюючым і напоўненым яркімі ўражаннямі стаў дзень і для старшакласнікаў, вучняў выпускных класаў школ, і бацькоў, якія прыйшлі сюды разам са сваімі дзецьмі.

З верасня навучальны працэс пачынаецца не толькі ў агульнаадукацыйных установах, але таксама ў гімназіях, ліцэях, прафесійна-тэхнічных каледжах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Адчыняюць свае дзверы і прыходскія нядзельныя школы, у якіх кожны жадаючы зможа атрымаць неабходныя хрысціяніну па Біблейскай гісторыі, Катэхізісе, Літургіцы веды.

Па традыцыі перад кожнай важнай справай у жыцці чалавека прынята браць благаславенне на паспяховае здзяйсненне задуманага. З гэтай прычыны ў храмах нашай краіны напярэдадні і на самым пачатку навучальнага года для вучняў здзяйсняліся спецыяльныя малебны на пачатак навучальнага года, у якіх дзеці і дарослыя прасілі благаславенне божае і дапамогі ў нялёгкім працэсе атрымання ведаў.

Таксама святары спецыяльна для вучняў на парозе новага навучальнага года правялі Таінствы споведзі і прычасця. Кожны жадаючы мог не толькі ачысціць сумленне, але і прыняць Святыя Дары Цела і Крыві Гасподняй. Усё гэта будзе спрыяць лепшаму засваенню ведаў.

І. ЗІНЧАНКА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/