БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ ДЛЯ ТЫХ, КАГО ВЫ ЛЮБІЦЕ



Да Сусветнага дня прафілактыкі ВІЧ/СНІД у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізавана выстава “СНІД – прагноз сумны”. Чытачы могуць пазнаёміцца з некаторымі матэрыяламі па дадзенай тэме.

Субцэльны Л. Ю. “Інфармацыйны даведнік арганізацый, якія аказваюць паслугі ў галіне ВІЧ/СНІД у Рэспубліцы Беларусь”.

Рыцік П. Г. “СНІД: сіндром набытага імуннага дэфіцыту”. У кнізе папулярна і ў той жа час строга навукова расказваецца аб гісторыі адкрыцця, эвалюцыі і ўласцівасцях узбуджальніка інфекцыйнага захворвання чалавека, аб шляхах перадачы і клінічных выяўленнях захворвання, распрацоўцы сродкаў лячэння і прафілактыкі гэтай смяротнай інфекцыі.

“Бездань: біч ХХ стагоддзя”. У зборніку расказваецца пра вельмі актуальныя праблемы сучаснасці: п’янства, наркаманію, СНІД. Аўтары кнігі – публіцысты, вучоныя, медыкі. Мархоцкі Я. Л. “Прафілактыка ВІЧ-інфекцый”.

“Асновы ведаў па праблеме ВІЧ/СНІД: спецкурс”. Мэта кнігі – дапамагчы моладзі разабрацца ў небяспецы, звязанай з ВІЧ-інфекцыяй, крыніцамі і шляхамі заражэння, сацыяльна-псіхалагічнымі наступствамі, прававымі аспектамі і грамадскім успрыманнем дадзенай праблемы. У дапаможніку таксама даецца матэрыял для трэнінгавай работы ў выглядзе гульнявых заняткаў, віктарын і апытанняў, што дазваляе прывіць юнакам і дзяўчатам асновы здаровага ладу жыцця.

Дзень прафілактыкі ВІЧ/СНІД 1 снежня 2013 года пройдзе пад дэвізам “Заставайся на лініі жыцця”. Запрашаем чытачоў наведаць бібліятэку.

Н. СТУПЧЫК, бібліятэкар Дзятлаўскай цэнтральнай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/