"Белтэрміз" перамог Масты. Упершыню.



Матч пачаўся з узаемных памылак на падачах і ў розыгрышах мяча. Няма размашыстых атак. Барацьба на сетцы завяршаецца скідкамі. Дзятлаўчанкі хутчэйшыя і хітрэйшыя. Пасля таго, як Ксенія Лубешка і Алена Пяцэвіч двайным блокам выйгралі мяч, "Белтэрміз" даводзіць сваю перавагу серыяй да шасці мячоў - 12:6.
Мастаўчанкі знімаюцца. Наладжваюць эйсавую падачу. Выроўніваюцца - 14:14. Асмялелі, пайшлі атакаваць. Няўдала. Удары ў аўт, у сетку, падача ў сетку.

Памылкі саперніц актывізуюць дзятлаўчанак. Наталля Абрамчык забіла з атакі. Алена Пяцэвіч удала прыняла, абыгралася з прыёму і сама ж забіла. Такія мячы натхняюць. 23:17. Мастаўчанкі адчайна атакуюць. Дзятлаўчанкі не саступаюць. Два разы дзятлаўскі блок Абрамчык-Пяцэвіч і Абрамчык-Сіняк нейтралізуе атаку, Пяцэвіч забівае. Прыгожы розыгрыш, ён для будучыні. "Белтэрміз" выйграе 25:17.

3 наскоку пачынаюць дзятлаўчанкі другі сэт. Удала блакуе атакі Наталля Абрамчык. Забівае Алена Карбоўская. Падаюць эйсы Ксенія Лубешка і Апа Лапатэй. Вядзём 9:2.

Потым гульня падроўніваецца, рвецца ўзаемнымі памылкамі. Забіўных атак вельмі мала. Мастаўчанкі набліжаюцца амаль незаўважна. I ўколваюць "Белтэрміз" дзвюма рэзкімі атакамі. 21:20. Дарэмна яны фарсіравалі тэмп. "Белтэрміз" абудзіўся. Ударам адказала Абрамчык. Потым госці перастараліся, атакавалі ў аўт. Карбоўская падала эйс. 25:20.

Пачатак трэцяй партыі мы прайгралі. 4:8. Узяты тайм-аўт не дапамог. Дапамаглі саперніцы, два разы атакавалі ў аўт. 9:11. Забівае Пяцэвіч, памыляюцца Масты - 11:11.

Затым Масты выйграюць мяч у доўгім розыгрышы. Відаць, нашых гэта ўражвае, і яны аддаюць ініцыятыву. Правальваемся на падачы і на прыёме - 14:19. Наталля Абрамчык прабівае блок. Супер! Масты атакуюць у аўт. 17:19. Дагонім? Не. Падаем у сетку, б'ём у аўт, не прымаем. 20:25. Прайгралі сэт.

У Мастоў дзве самыя эфектныя валейбалісткі - самыя нізкарослыя. Тэхнічныя, хуткія, шустрыя. Усюды паспяваюць - прыняць, адпасаваць. А самая маленькая нават атакуе. У падлогу забіць не можа (росту ўсё ж не хапае), але выйграе ачкі з рыкашэтаў ад блоку, максімальна ўскладняе абарону. I абедзьве малышкі гуляюць весела, з усмешкамі - ім добра, ім падабаецца гуляць у валейбол!

У чацвёртай партыі разгортваецца бітва за ініцыятыву. Масты менш памыляюцца. Таму прайграём - 8:11. Паднялі блок, забілі. Лубешка і Пяцэвіч выйгралі ачко на блоку. 11:11. І не спраўляемся з напружаннем. Прапускаем падачы-эйсы. 11:14, 12:16.

А потым... Чаму гэта здарылася, растлумачыць немагчыма. Жаночы валейбол. Пад напружаннем абедзьве каманды. Кароткім замыканием прабіла мастоўскую. Выйшла падаваць Ксенія Лубешка. Эйс. Эйс! Эйс!! Эйс!!! Ужо выиграем - 17:16. Нашы балелы ў эйфарыі. Масты ў разгубленасці. Адчайна спрабуюць зняцца.
Абрамчык і Лапатэй блокам закрываюць спробу. Ксенія Лубешка прадаў-жае падаваць. Эйс. Яшчэ эйс. 21:16. Восем падач прайшлі серыяй. Мне шкада мастаўчанак, яны не заслужылі глумления. Шкада, мабыць, і Ксеніі Лубешка, яна літасціва падае ў аўт. Але Масты ў трансе. Карбоўская забіла, Абрамчык выйграла сетку, саперніцы атакавалі ў сетку. 24:17. Кантрольны мяч. I тут Масты загулялі адчайна-беспамылкова. Атака, эйс, атака. 24:22. Урэшце забівае Наталля Абрамчык. 25:22.

"Белтэрміз" упершыню за два гады перамог Масты (да гэтага былі тры паражэнні: два гасцявыя - 0:3,0:3, дамашняе - 2:3). Самая эфектыўная ў "Белтэрмізе" была Наталля Абрамчык, самая эфектная - Ксенія Лубешка.

Б. ВАРНА.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/