БАРАЦЬБА З НАСЯКОМЫМІ



За 7 месяцаў 2012 года падраздзяленні МНС Беларусі больш за тысячу разоў выязджалі на аказанне дапамогі насельніцтву ў знішчэнні жаланосных насякомых. Найбольшая колькасць выездаў зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці.

Работнікі МНС безвазмездна аказваюць дапамогу ў ліквідацыі гнёздаў у будынках дзіцячых дашкольных установаў і кватэрах (пры размяшчэнні гнязда ў жылым памяшканні), у якіх жывуць грамадзяне з алергічнай рэакцыяй на яд насякомых (з наступным прадастаўленнем грамадзянінам даведкі аб стане здароўя), інваліды, якія не могуць самастойна рухацца, дзеці.

Разам з тым грамадзяне могуць самастойна змагацца з дадзеным відам насякомых. Найбольш бяспечны метад -- выкарыстанне атручаных прыманак і пастак.

У якасці іх падыдуць пластмасавыя бутэлькі з абрэзаным верхам. Верхняя частка -- канструкцыя накшталт чарнільцы-"невылівайкі". Пастка афарбоўваецца ў жоўты колер, запаўняецца варэннем, мёдам, цукрам або свежым мясам, рыбай, печанню. Такія лавушкі, якія растаўляюцца непасрэдна ад увахода ў гняздо, а таксама ў месцах, якія насякомыя наведваюць найбольш часта, можна выкарыстоўваць на дачных участках.

Ёсць хімічны спосаб барацьбы з насякомымі. Выкарыстоўваюць атручаныя прыманкі -- мед, цукар, варэнне, мяса, рыбу з дабаўленнем хімікатаў. Падыдуць розныя інсектыцыды -- перметрын, ціперметрын, дэльтаметрын. Прыманкі змяшчаюцца ў кармушкі, выстаўляюцца паблізу гнязда ці места, якое найбольш наведваюць осы. Эфектыўнае шчодрае абмазванне месца выхаду вос з гнязда сумессю сахарнага сіропу або мёду і інсектыцыда. Як правіла, асінае гняздо ў гэтым выпадку гіне за
3-5 сутак.

Пры ліквідацыі гнёздаў вос неабходна экіпіроўка -- касцюм са шчыльнай тканіны, гумавыя боты і пальчаткі. На галаве -- капялюш пчалавода або "накамарнік" з абарончай сеткай. Пажадана пад капялюш надзяваць кепку для змяншэння рызыкі быць ужаленым у галаву. Катэгарычна забаронена праводзіць работы па зняцці асіных гнёздаў пасля ўжывання спіртных напояў.

Для зняцця гнязда ватны тампон прыкладна пяць сантыметраў у дыяметры і таўшчынёй два-тры сантыметры, неабходна змачыць эфірам (хлараформам). Загадзя падрыхтаваць медыцынскі шпрыц аб'ёмам 2 мл з тоўстай іголкай, напоўнены тым жа эфірам. Ватным тампонам варта закупорыць уваход у гняздо, шчыльна прыціснуўшы да знешняй абалонкі гнязда. Тампон можна прытрымліваць рукой або фіксіраваць скотчам. Пасля гэтага пракалоць шпрыцом абалонку гнязда і ўвясці эфір унутр. Пасля спынення лудзення восаў гняздо зрэзаць вострым нажом у пакет або іншую ёмістасць.

У выпадку адсутнасці хлараформу зняць гнёзды можна, выкарыстоўваючы бытавыя інсектыцыдныя аэразолі накшталт дыклафосу. Для гэтага пакет, большы па аб'ёме за гняздо, напоўніць аэразолем інсектыцыднага прэпарата, надзець на гняздо з боку увахода, і як можна шчыльней прыціснуць да сценак гнязда. Пасля гібелі насякомых гняздо неабходна зрэзаць.

Ліквідацыя гнёздаў у сценах магчыма наступнымі спосабамі:
закласці ў шчыліну тампон, шчодра змочаны эфірам (хлараформам) або іншым інсектыцыдам, замазаць шчыліну мантажнай пенай або цэментным растворам. Можна абмазаць раён выхаду вос з поласці гнязда сумессю цукру і мёда, інсектыцыду накшталт "Інтавіра" або аналагічным яму. Гняздо, як правіла, гіне на працягу 3-5 сутак.

Калі восы не ўяляюць рэальнай пагрозы для жыцця людзей, можна пакінуць гняздо да наступлення халадоў -- осы загінуць. Верагоднасць з'яўлення другога гнязда на тым жа самым месцы мінімальная, паколькі зіму перажываюць толькі аплодненыя самкі вос, якія увосень пакідаюць мацярынскае гняздо і зімуюць асобна. Вясной кожная з самак будзе спрабаваць стварыць уласную калонію.

Пры ўкусах жаланосных насякомых неабходна ахалодзіць месца ўкусу, апрацаваць ранку сумессю нашатырнага спірту з вадой, бледна-ружовым растворам марганцоўкі або этылавым спіртам (можна гарэлкай). Да ранкі неабходна прыкласці марлевы мяшочак з цукрам ці соллю -- гэта адцягне з ранкі некаторую колькасць яду. Пры з'яўленні прыпухласці, якая павялічваецца, неабходна прыняць антыгістамінны прэпарат: супрастін, дыпразін, фенкарол, дыязалін. Дзецям і пажылым людзям лепш прымяняць дыязалін. Калі ацёк нарастае, варта звярнуцца да доктара.

В. ЛЯБЕЦКІ, намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/