Барацьба: калекцыя спартыўных трафеяў КДЮСШ папоўнілась



Шэрагам адзнак за прызавыя месцы папоўнілі сваю калекцыю спартыўных трафеяў гезгалаўскія барацьбіты трэнера Аляксандра Дудкіна (КДЮСШ прафсаюзаў).

У спаборніцтвах адкрытага Кубка Гродзенскага абласнога спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па грэка-рымскай і вольнай барацьбе сярод хлопцаў і дзяўчынак 1995-97 гадоў нараджэння першае месца занялі Сяргей Ліпскі (вагавая катэгорыя да 38 кілаграмаў), Аляксей Крупенік (59 кг), Ганна Малышка (62 кг); другое месца — Алег Губко (35 кг), Іван Гуз (42 кг); трэцяе месца — Яўген Баброўнік (42 кг).

На арэне абласных алімпійскіх дзён моладзі ў спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе трэцяе месца заняў Аляксандр Дзядовіч (63 кг).

У адкрытым першынстве ДЮСШ і СДЮШОР Гродзенскай вобласці па вольнай барацьбе першае месца заняла Ганна Малышка.

Б. ВАРНА. “Перамога”, №21.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/