АЗБУКА ПАДПІСКІ



Сёння запрашаю вас пазнаёміцца яшчэ з некалькімі выданнямі з беларускага падпіснога каталога. Магчыма, яны вас зацікавяць, і будзе нагода наведаць паштовае аддзяленне або праз паштальёна аформіць падпіску.

“КІМ БЫЦЬ?” – гэты часопіс сапраўдны компас і праваднік па свеце прафесій для старшакласнікаў, іх бацькоў, педагогаў. Як правільна выбраць сваю дарогу ў жыцці, якія новыя спецыяльнасці адкрываюцца ў вучэбных установах, якія прафесіі будуць найбольш запатрабаваны на рынку працы? Адказы на гэтыя пытанні чытачы знойдуць на старонках выдання. Падпісная цана на адзін месяц 43900 рублёў.

“КАЛЯНДАР ПРАВАСЛАЎНЫХ СВЯТАЎ НА 2014 ГОД” – газета-часопіс, у якой змешчана ўсё пра галоўныя праваслаўныя святы: даты, царкоўныя каноны, абрады, традыцыі, парады, як правільна сустракаць і праводзіць святочныя дні. Каштуе каляндар 9400 рублёў.

“КАЛЯКІ-МАЛЯКІ” – часопіс-маляванка для дашкольнікаў. Невялікі фармат садзейнічае развіццю каардынацыі і дробнай маторыкі ў дзяцей, прывучае іх да акуратнасці. Заданні на падставе зразумелых сюжэтаў дапамогуць дзіцяці асвоіць лічбы, навучаць параўноўваць і знаходзіць адрозненні. Падпісная цана на паўгоддзе 23400 рублёў.

“ЛЯЧЭБНЫ ТРАЎНІК” – газета парадаў і рэцэптаў ад вопытных дактароў, лекараў, траўнікаў, ад тых, хто пазбавіўся сваёй немачы і хваробаў з дапамогай народнай медыцыны. Падпіска на 6 месяцаў каштуе 13350 рублёў.

“ЛУКОШКО ИДЕЙ” – часопіс для тых, хто вынаходзіць, стварае, шукае нестандартныя рашэнні і вырабляе эксклюзіўныя рэчы сваімі рукамі. У кожным нумары – карысная і даступная інфармацыя: розныя віды рукадзельнай тэхнікі, аўтарскія майстар-класы, схемы, парады і рэкамендацыі экспертаў. Плануецца, што ў студзені і красавіку выйдуць не па адным, а па два выпускі часопіса. Падпісная цана на паўгода 71900 рублёў.

“МАЖОРДОМ” – гэта беларускі часопіс пра дызайн інтэр’ераў, лепшыя праекты ўладкавання дома. На старонках часопіса – агляды рынку будаўнічых матэрыялаў, мэблі, абсталявання. Часопіс выходзіць штомесяц, падпісная цана на адзін – 26350 рублёў.

“МЕТАМАРФОЗЫ” – літаратурна-мастацкі часопіс з каляровай вокладкай і ўкладышам. Гэта творчая пляцоўка для прафесіяналаў і аматараў. На старонках часопіса – паэзія, проза, публіцыстыка, крытыка, фэнтэзі, казкі, арт-клуб, конкурсы. Падпісная цана на паўгоддзе 111700 рублёў.

“МАТУЛІНА СОНЕЙКА” – часопіс, адрасаваны дзеткам ад двух да пяці гадоў і іх бацькам. На яго старонках – казкі, гульні, маляванкі, распрацаваныя па навуковых методыках. Выданне будзе садзейнічаць развіццю ўвагі, памяці, логікі, вывучэнню літараў, лічбаў, прыроды, падрыхтоўцы дзіцяці да школы. Падпісная цана на 6 месяцаў 49200 рублёў.

“НАРОДНАЯ ГАЗЕТА” – выданне, якое выходзіць з 1990 года. За гэты час газета набыла тысячы сваіх прыхільнікаў. “Народная газета” сстракаецца са сваімі падпісчыкамі-чытачамі 5 разоў на тыдзень. Яна піша пра ўсё, што турбуе людзей: здароўе, зарплаты, пенсіі, адукацыі, будаўніцтва жылля, крыдэты… Выходзяць бясплатныя дадаткі: “Сям’я”, “Саюзнае веча”, “Квадратны метр”, “Экаасяроддзе”, “Народная сядзіба” і іншыя. Падпісны кошт на месяц 47500 рублёў.

Не забудзьцеся падпісацца на раённую газету “ПЕРАМОГА”. Для індывідуальных падпісчыкаў “раёнка” на месяц каштуе 14000 рублёў, ведамасная – 35000 рублёў.

В. РАДЗЮК, інструктар па падпісцы раённага вузла паштовай сувязі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/