Азбука падпіскі: выданні для дзяцей



3 18 кастрычніка пачалася падпіска на замежныя і нацыянальныя выданні на першае паўгоддзе 2012 года. Каталогі пошта атрымала, і падпісчыкі могуць звяртацца па афармленне падпіскі на газеты, часопісы, дадаткі.

Падпіска прадоўжыцца да 25 снежня. Здаецца, што яшчэ шмат часу, але ён бяжыць вельмі хутка. Каб не застацца пасля Новага года без любімага выдання, варта паклапаціцца пра падпіску загадзя, своечасова выпісаць любімую газету ці часопіс. Магчыма, дзякуючы нашым публікацыям "Азбука падпіскі", вы знойдзеце новых сяброў - цікавыя выданні.

Апельсін - часопіс для хлапчукоў і дзяўчынак. На яго старонках — галаваломкі, камп'ютарныя гульні, розныя заданні. У кожным нумары - постар. Падпіска прымаецца на тры месяцы ці паўгода (30260 і 60520 рублёў).

Атлас казак свету (дадатак да газеты "Абрыкадабрыкі") - газета-атлас дапаможа падарожнічаць хлопчыкам і дзяўчынкам разам з незвычайнымі героямі па ўсіх краінах і кантынентах, морах і акіянах. Падпіска прымаецца адразу на паўгода (4940 рублёў).

Бабулін куфэрак - серыя размалёвак з наклейкамі. Дзеці знойдуць на старонках выдання герояў любімых мультфільмаў, казачных персанажаў. Падпісаўшыся на ўсю серыю, вы зробіце незвычайны падарунак свайму сыну ці дачцэ. Дзіця малюе - бацькі адпачываюць. "Бабулін куфэрак" выходзіць кожны месяц (падпісная цана на адзін - 4150 рублёў).

Вясёлка - дзіцячы беларускамоўны часопіс. Выданне вучыць любіць Беларусь, родную мову. Дзякуючы "Вясёлцы", у дашкольнікаў і малодшых школьнікаў развіваюцца навыкі пазнання, творчыя здольнасці (падпіска на месяц - 5000 рублёў).

Глобус - дзіцячая лазнавальна-забаўляльная газета. Яна прапануе захапляльныя падарожжы па краінах і морах, знаёмствы з іх насельнікамі, сустрэчы з равеснікамі з іншых куткоў свету. Са старонак "Глобуса" дзеці даведаюцца пра паўсядзённае жыццё, святы, звычаі і традыцыі іншых народаў. Ёсць тут месца і конкурсам, і шарадам, і "прыколам". Падпісацца можна толькі на паўгода (каштуе "Глобус" 7040 рублёў). Выходзіць тры разы на працягу шасці месяцаў.

Дзюймовачка - штомесячны каляровы часопіс для дзіцячага занятку. Размалёўкі, лабірынты, заданні на развіццё ўяўлення, логікі, памяці - усё гэта знойдзеце на старонках выдання. Кожны выпуск парадуе дзяўчынак і хлопчыкаў добрымі малюнкамі, дапаможа развіць навыкі малявання, а таксама запомніць новыя англійскія словы (кошт падпіскі на месяц - 2490 рублёў). А калі хочаце, каб ваша дзіця атрымлівала і сувенір, можаце аформіць выданне "Дзюймовачка" + блакноцік (падпісная цана на месяц - 5300 рублёў).

Жураўлік - гэтае выданне "ствараюць" дзеці. У часопісе змяшчаюцца апавяданні, вершы, казкі, гульні, загадкі, шарады, малюнкі, якія прыдумалі, напісалі, намалявалі дзеці. "Жураўлік" - гэта першы палёт, першая спроба пяра. Пры часопісе існуюць літстудыя і студыя выяўленчага мастацтва. Вопытныя педагогі даюць парады юным аўтарам, як павысіць сваё майстэрства. "Жураўлік" - гэта падарунак дзецям ад дзяцей (падпісная цана на месяц 3890 рублёў).

Кважды-ква - пазнавальны часопіс для дзяцей 7-12 гадоў. На яго старонках - цікавыя артыкулы, якія пашыраюць кругагляд дзіцяці, заметкі, навіны, заданні, гульні, "коміксы". Ёсць тут "школа чараўніка", праходзяць "урокі камп'ютарнай адукаванасці", "заняткі англійскай мовай". Дзеці даведаюцца шмат цікавага пра дзікіх і хатніх жывёлін. Часопіс выходзіць штомесяц (падпісная цана на адзін месяц - 5220 рублёў).

Не забудзьцеся падпісацца і на раённую газету "Перамога", на старонках якой дзеці таксама знойдуць для сябе цікавае і карыснае. Для школьнікаў інфармацыя змяшчаецца пад рубрыкай "Школьны мерыдыян", а для маленькіх і іх бацькоў штомесяц выходзіць "Дзіцячая старонка". На гэтай старонцы-фотаздымкі маленькіх дзятлаўчан, казкі, вершы, лічылкі, скорагаворкі для іх. Падпіска на "Перамогу" прымаецца ў аддзяленнях сувязі і паштальёнамі. Падпіска на месяц каштуе 6100 рублёў.

В. РАДЗЮК, інструктар па падпісцы раённага вузла паштовай сувязі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/