Асцярожна, сурагат!



На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна маюць месца факты атручванняў грамадзян этылавым і сурагатным алкаголем. Значнай з'яўляецца таксама колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення.

У сувязі з гэтым у дзяжурнай часці палка патрульна-паставой службы міліцыі Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама створана і кругласутачна працуе тэлефонная лінія "П'янству — не!"

Патэлефанаваўшы на нумар, вы зможаце паведаміць пра факты незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагону і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, а таксама пра факты гвалту ў сям'і, іншую інфармацыю аб злачынствах і правапарушэннях. Ананімнасць гарантуем.

Тэлефон у г. Гродне: 8-0152-79-73-33, у АУС Дзятлаўскага райвыканкама: 2-13-34 (кругласутачна), 2-17-48 — з 9 да 18 гадзін.

А. ЖАЛНЕРЧЫК, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/