Асцярожна - матацыкліст!



Пад такой назвай 27 красавіка пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, скіраваны на прафілактыку аварый з удзелам мотатранспарту.

Так, штогод з надыходам вяснова-летняга перыяду павялічваецца колькасць аварый з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых механічных двухколых транспартных сродкаў. Адзін з асноўных фактараў, які ў значнай ступені аказвае ўплыў на цяжар наступстваў падобных дарожных здарэнняў, — невыкарыстанне вадзіцелямі і пасажырамі моташлемаў.

Сярод значных парушэнняў таксама — кіраванне мотатранспартам без вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі, перавозка пасажыраў звыш дазволенай колькасці, прадугледжанай тэхнічнай характарыстыкай.

Таму яшчэ раз нагадваем, што асобы, якія жадаюць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання мапедам (катэгорыі "АМ"), павінны здаць тэарэтычны экзамен у ДАІ.

Каб атрымаць права на кіраванне транспартным сродкам падкатэгорыі "А1", давядзецца здаваць тэарэтычны і практычны экзамены.

Допуск да здачы экзаменаў для атрымання вадзіцельскіх пасведчанняў на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый "АМ" і "А1" вядзецца без падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) у навучальных установах.

Кіраванне названымі транспартнымі сродкамі без вадзіцельскага пасведчання караецца штрафам у памеры ад 5 да 20 базавых велічыняў, паўторнае пар-шэнне, учыненае на працягу года, — ад 20 да 50 базавых велічыняў.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

_____________________________________________________________________________________________________
Почему страховой работник объявил на вас охоту? Он знает то, что может быть еще пока не знаете вы или подзабыли. Ну так мы вам напомним: обязательное страхование имущества гарантирует то, что в случае возникновения каких-то проблем, вы получите за него страховку. А вот если вы отказались от обязательного страхования имущества, то выплат никаких можете и не ждать.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/