Асцярожна, махлярствы!



9 кастрычніка 2011 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістраваны факты махлярскіх дзеянняў, звязаных з разменам грашовых сродкаў.

Так, у 13 гадзін 40 хвілін 9 кастрычніка невядомы мужчына ў гандлёвым цэнтры "Поні" ў горадзе Навагрудку папрасіў касіра размяняць адзін мільён рублёў купюрамі па 100 тысяч на драбнейшыя купюры. У час размену падманным шляхам авалодаў сумай у 500 тысяч рублёў. Праз 25 хвілін мужчына наведаўся ў Навагрудскі магазін "Евроопт", дзе такім жа чынам завалодаў 600 тысячамі рублёў.

У той жа дзень падобныя факты махлярства мелі месца ў горадзе Бярозаўка, дзе ў 14.40 злачынца дзейнічаў у магазіне "Цэнтральны", а ў 14.57 — у магазіне "Евроопт" ён завалодаў грашыма ў суме 500 і 450 тысяч рублёў адпаведна.

Вядома, што аналагічныя махлярствы мелі месца 6 кастрычніка ў гандлёвых цэнтрах "Акіян" і
"Алмі" горада Гомеля, дзе недалічыліся 900 тысяч рублёў.

Ва ўчыненні злачынства падазраецца мужчына на выгляд 40-45 гадоў, ростам каля 170 сантыметраў, мажнага целаскладу, твар у якога круглы, валасы кароткія, чорныя з сівізной, вусы цёмнага колеру. На момант учынення злачынства на тэрыторыі Гродзенскай вобласці быў апрануты ў куртку чорнага колеру да пояса (верхняя накладная кішэня з правага боку з замком-"маланкай"), джынсы цёмна-сіняга колеру, чаравікі чорнага колеру. Насіў цёмныя акуляры для зроку.

Калі валодаеце інфармацыяй пра гэтага мужчыну, просім неадкладна паведаміць у аддзел крымінальнага вышуку АУС Дзятлаўскага райвыканкама па нумарах: 2-15-34, 2-12-60, 2-13-34, 8-029-3508064.

А. ЖАЛНЕРЧЫК, начальник АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/