АСЦЕРАГАЙЦЕСЯ ЦЫГАНОЎ



Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праз сродкі масавай інфармацыі неаднаразова папярэджваў жыхароў раёна аб магчымых непрыемнасцях ад грамадзян, якія пад відам гандлю таварамі наведваюць населеныя пункты. Аднак 28 сакавіка адбыўся чарговы крадзеж, арганізаваны падобнымі зламыснікамі.

У 10 гадзін раніцы ў аператыўна-дзяжурную часць Дзятлаўскай міліцыі паступіў званок аб тым, што ў вёсцы Еленка з незачыненага дома скрадзена грошы ў суме 3200000 рублёў, па меркаванні пацярпелай – цыганамі.

Пры выездзе на месца здарэння было ўстаноўлена, што пацярпелая, мясцовая жыхарка, 1937 года нараджэння, выйшла з дому, каб выліць ваду на вуліцу, пры гэтым уваходныя дзверы на замок не зачыніла. Калі ж вярнулася, на ганку дома сустрэла дзвюх жанчын, падобных на цыганак, якія прапанавалі ёй набыць халаты. Пенсіянерка адмовілася ад пакупкі, і гандляркі пайшлі ад яе. У доме жанчына ўбачыла перавернутыя рэчы і выявіла, што з шафы зніклі грошы, якія прыхавала “на чорны дзень”. Усхваляваная пенсіянерка тут жа патэлефанавала сваякам, а тыя – у міліцыю. На тэрыторыі чатырох бліжэйшых да Дзятлаўскага аддзелаў унутраных спраў быў уведзены план “Перахоп”. У выніку злачынцы былі затрыманы дзяржаўтаінспекцыяй аддзела ўнутраных спраў Слонімскага райвыканкама ў горадзе Слоніме, пасля чаго дастаўлены ў Дзятлаўскую міліцыю. Адна з затрыманых, грамадзянка Т., 1974 года нараджэння, прызналася ва ўчыненым крадзяжы. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205, частцы 2 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж, учынены з пранікненнем у жыллё), вядзецца следства.

Паколькі інфармацыя аб злачынстве была перададзена праваахоўнікам аператыўна, яно было раскрыта “па гарачых слядах”, вінаватыя затрыманы і панясуць адказнасць згодна з законам. Разам з тым у правахоўнікаў выклікае заклапочанасць той факт, што дадзеных цыганоў бачылі ў вёсцы Еленка напярэдадні крадзяжу, аднак ніхто з мясцовых жыхароў у міліцыю аб гэтым не паведаміў.

Пераканаўча просім усіх, хто стаў відавочцам з’яўлення ў вашым населеным пункце незнаёмых грамадзян, асабліва падобных на цыганоў, неадкладна паведаміць аб гэтым у дзяжурную часць аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах 2-13-34 або 102. Толькі так вы засцеражаце сябе, сваіх блізкіх ад супрацьпраўных дзеянняў.

А. ЖАЛНЕРЧЫК, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/