АСП "Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод" павышае прэстыж выпускаемай прадукцыі



6 сакавіка на Дзятлаўскім вінна-гарэлачным заводзе была афіцыйна запушчана новая лінія па разліве гарэлкі ў сувенірныя бутэлькі. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама А. Г. Русанаў, генеральны дырэктар УП "Гроднахарчпрам" Р. Р. Нарковіч, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, калегі па галіне з Дзятлаўшчыны, Слонімшчыны, Навагрудчыны.

Дырэктар Дзятлаўскага вінна-гарэлачнага завода В. Я. Гузень адзначыў, што запуск новай лініі — значная падзея для прадпрыемства. Прадукцыя ў сувенірнай бутэльцы больш прэстыжная і сёння запатрабавана на рынку. Вядома, яна каштуе даражэй, але марка завода павінна быць дастоина прадстаўлена, ацэнена пакупніком. Новы цэх, па словах Валерыя Яўгенавіча, з'явіўся на прадпрыемстве, дзякуючы падтрымцы А. Г. Русанава, Р. Р. Нарковіча, I. I. Крахмальчыка і працы ўсіх спецыялістаў завода, сёння ён афіцыйна пачынае дзейнічаць.

3 запускам лініі Дзятлаўскіх вінаробаў павіншаваў А. Г. Русанаў:
— Сённяшняя падзея знакавая. Пачала выпускацца прадукцыя ў новым, прыгожым афармленні. Лічу, што наш аблхарчпрам узяў правільны курс і арыентуе вас на развіццё новых відаў прадукцыі і формаў работы. За гэтым будучыня. Адкрыццё цэха — толькі першая ластаўка. На вашым прадпрыемстве ў перспектыве плануецца адкрыць цэх па разліве пітной і мінеральнай вады. Гэта стане брэндам не толькі Дзятлаўшчыны, але і вобласці. На завод плануецца пастаўляць ваду з розных рэгіёнаў нашай краіны, дзе яна здабываецца. Як ужо падлічана, гэта не вельмі затратна, нават па сённяшніх цэнах. Віншую вас з запускам новай лініі, жадаю плённай працы і далейшых поспехаў.

Да віншаванняў далучыўся І. I. Крахмальчык:
— Для нашага раёна выдатна, што завод працуе і развіваецца, што ёсць рабочыя месцы. Сёння важна думаць на перспектыву. Ужо прынята рашэнне да 2017 года спыніць вытворчасць танных пладова-ягадных вінаў. Таму мы падтрымаем цікавыя бізнэс-планы. Галоўнае, каб АСП "Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод" і ў далейшым развіваўсяу каб людзям было дзе працаваць і яны атрымлівалі дастойную заработную плату.

Р. Р. Нарковіч таксама станоўча ацаніў усё, што апошнім часам было зроблена на прадпрыемстве:
— Я рады, што ўводзіцца ў эксплуатацыю цэх, які будзе вырабляць прадукцыю больш сучасную, больш высокага спажывецкага прызначэння. Я памятаю, якія былі сур'ёзныя праблемы ў вашага прадпрыемства да прызначэння на пасаду дырэктара В. Я. Гузеня. Сёння, дзякуючы добраму кіраўніку, калектыў завода зладжаны, працаздольны, вы змаглі выйсці са складанай абстаноўкі, ствараеце новыя працоўныя месцы.

Рышард Рышардавіч уручыў дырэктару прадпрыемства В. Я. Гузеню Ганаровую грамату УП "Гроднахарчпрам" за пленную працу і вялікі асабісты уклад у развіццё АСП "Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод".

Традыцыйную чырвоную стужку перарэзалі В. Я. Гузень, Р. Р. Нарковіч, А. Г. Русанаў, I. I. Крахмальчык.
Госці наведалі новы цэх, пабачылі, як працуе лінія па разліве гарэлкі ў сувенірныя бутэлькі. Як высветлілася, яна паўаўтаматычная, можа легка перастройвацца на разліў іншага віду прадукцыі, мае магутнасць 600-800 бутэлек у гадзіну.

На завод з Расіі і Малдовы пастаўляюцца тры віды сувенірных бутэлек, у якія разліваецца прадукцыя. Плануецца пачаць разліў яшчэ ў тры віды сувенірных бутэлек, у тым ліку бутэльку-графін ёмістасцю 1,75 літра. Таксама на новай лініі ў перспектыве будзе разлівацца каньяк, для гэтага ўжо рыхтуюцца ўсе неабходныя дакументы.

На прадпрыемстве робяць стаўку на якасць і прэстыж выпускаемай прадукцыі, спадзяюцца, што яна зойме пачэснае месца не толькі на беларускім рынку, але і за мяжой. Дарэчы, дзятлаўскай гарэлкай ужо зацікавіліся нашы блізкія і далёкія суседзі — прадстаўнікі з Латвіі, Эстоніі, Карэі і В'етнама.

I. СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/