АШЧАДЖАЕМ ДАРЫ ПРЫРОДЫ



Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з надыходам масавага збору грыбоў, дзікарастучых пладоў, арэхаў, ягад нарыхтоўшчыкам неабходна строга захоўваць заканадаўчыя нормы пры занятку нарыхтоўкамі.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2001 года № 4 “Аб зацвярджэнні пераліку відаў пабочнага лесакарыстання і правілаў нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання” збор у прамысловых мэтах дзікарастучых ягад і грыбоў забараняецца ў лясах запаведнікаў і помнікаў прыроды, у гарадскіх лясах і лясах лесапаркавых частак зялёных зонаў, у курортных лясах, на вызначаемых юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, участках ляснога фонду – глушцовых таках і ў радыусе 300 метраў ад іх. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў прамысловых мэтах ажыццяўляюць пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных рэсурсаў толькі на падставе ляснога білета ў межах прадастаўленых ім участкаў ляснога фонду.

Грамадзяне для задавальнення ўласных патрэбаў збіраюць дзікарастучыя плады, арэхі, ягады, грыбы, іншыя харчовыя лясныя рэсурсы без выдачы ляснога білета і прадастаўлення ўчасткаў ляснога фонду (калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь).

Нарыхтоўка і збор дзікарастучых ягад і грыбоў павінны праводзіцца спосабамі, якія не наносяць шкоду ягаднікам і грыбніцам. Пры зборы ягад забараняецца прымяняць разнастайныя механічныя прылады (саўкі, грабёнкі і іншае), якія пашкоджваюць ягаднікі і зніжаюць ураджайнасць у наступныя гады. Разграбанне подсцілкі пры зборы грыбоў, асабліва лісічак, забараняецца.

Тэрміны нарыхтоўкі і збору дзікарастучых ягад (брусніцаў і журавінаў) штогод устанаўліваюцца абласнымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, пра што паведамляецца грамадзянам праз сродкі масавай інфармацыі.

Адказнасць за парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору, і закупу ягад і грыбоў, іншых дзікарастучых раслін і іх частак прадугледжана артыкулам 15-26 КоАП Рэспублікі Беларусь. Так, збор і нарыхтоўка грыбоў, іншых дзікарастучых раслін або іх частак (пладоў, ягад, насення) на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі або збор забаронены, ці вядзецца іх нарыхтоўка і збор без дакумента-дазволу, караецца папярэджаннем ці штрафам у памеры да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка -- да 100 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу -- да 500 базавых велічыняў. Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў і метадаў збору ці нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарастучых раслін і іх частак цягне за сабой папярэджанне або штраф у памеры да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка -- да 100 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу -- да 500 базавых велічыняў.

Парушэнне правілаў закупу грыбоў, іншых дзікарастучых раслін і іх частак у прамысловых мэтах прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарастучых раслін або іх частак (ці без канфіскацыі), на індывідуальнага прадпрымальніка -- ад 10 да 100 базавых велічыняў з канфіскацыяй (або без канфіскацыі) закупленых дзікарастучых раслін ці іх частак, а на юрыдычную асобу -- да 500 базавых велічыняў з канфіскацыяй ці без яе.

У сувязі з маючымі месца неадзінкавымі фактамі парушэнняў правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарак, палявання і рыбалкі, з мэтай хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуе "Тэлефон даверу" -- 8-01562-2-48-64, па якім можна паведаміць аб парушэннях у галіне аховы прыроды. Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуецца. Нагадаю, што ў зону адказнасці міжраённай інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/