Асабісты кантроль



Супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама правялі чарговыя прафілактычныя мерапрыемствы на тэрыторыі раёна ў адносінах да грамадзян, якія знаходзяцца пад прэвентыўным наглядам (на люты зарэгістравана 10 чалавек), а таксама да грамадзян, у адносінах да якіх можа быць устаноўлены прэвентыўны нагляд (44 чалавекі).

Для правядзення мерапрыемстваў былі задзейнічаны ўчастковыя інспектары, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі, крымінальнага вышуку, іншых службаў Дзятлаўскай міліцыі.

Усяго было створана 20 мабільных груп, адпрацавана 17 пітных установаў і крымінагенных месцаў. У час начных, кантрольных праверак былі выяўлены 2 парушэнні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, складзены адзін адміністрацыйны пратакол, вынесены 5 афіцыйных папярэджанняў.

Да доктара псіхіятра-нарколага Дзятлаўскай ЦРБ былі дастаўлены 6 чалавек. Двум з іх не ўдалося пазбегнуць пастаноўкі на ўлік, а яшчэ двое адправяцца на медыцынскую камісію па адпраўцы ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

I. ЦІХАН, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/