Артэрыяльная гіпертэнзія



Вельмі распаўсюджаная ў наш час хвароба — артэрыяльная гіпертэнзія. Асноўным яе праяўленнем з'яўляецца павышэнне артэрыяльнага ціску (у норме ціск павінен быць не вышэй за 140/90 мм.рт.сл.).

Выявіць гэтую хваробу можна шляхам вымярэння артэрыяльнага ціску з дапамогай танометра і фанендаскопа. Але пры вымярэнні неабходна ўлічваць наступныя фактары, якія ўплываюць на артэрыяльны ціск: эмацыянальнае перанапружанне (перад вымярэннем неабходны пяціхвілінны перапынак), курэнне (на працягу дзвюх гадзін перад вымярэннем ціску не кураць), за 30 хвілін да вымярэння ціску не ўжываюць ежу, моцную каву, чай, танізуючыя напоі.

Артэрыяльная гіпертэнзія часта працякае бессімптомна. На ранніх стадыях яна праяўляецца
толькі павышэннем артэрыяльнага ціску. 3 часам устойлівае павышэнне артэрыяльнага ціску прыводзіць да паражэння некаторых органаў (так званыя органы-мішэні: галаўны мозг, ныркі, сасуды, вочы). Узрастае рызыка развіцця інфаркта міякарда, інсульта мозгу, хваробаў нырак, сасудаў вачэй.

Лячэнне артэрыяльнай гіпертэнзіі на сучасным узроўні заснавана на спалучэнні немедыкаментозных і медыкаментозных метадаў. Немедыкаментознае лячэнне з'яўляецца неабходным кампанентам паспяховага лячэння і ўключае ў сябе ўздзеянне на кіруемыя фактары рызыкі: зніжэнне вагі, дастатковую фізічную актыўнасць, абмежаванне ўжывання солі і алкаголю, спыненне курэння, аўтатрэнінг.

Медыкаментознае лячэнне заснавана на назначэнні лекавых сродкаў, падбор якіх ажыццяўляе доктар, улічваючы асаблівасці праяўлення хваробы, працягласць яе працякання і фактары рызыкі.

Асноўны прынцып лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі — пастаянны пажыццёвы прыём медыкаментозных прэпаратаў у спалучэнні з немедыкаментознымі метадамі. Гэта забяспечыць ахову органаў-мішэняў, прадухіліць ускладненні і падоўжыць жыццё. Памятайце, што для паспяховага лячэння лекі неабходна прымаць штодзённа, пастаянна, строга па назначэнні доктара.

Калі, прымаючы лекі, вы зафіксавалі нармальныя лічбы артэрыяльнага ціску, то прэпарат падабраны правільна. Калі на працягу некалькіх месяцаў удаецца падтрымліваць ціск на нармальным узроўні, то дозы прэпаратаў могуць быць зменшаны толькі пасля кансультацыі з вашым доктарам.

А. КУРШУК, раённы кардыёлаг.

_____________________________________________________________________________________________________

Парикмахерское искусство не стоит на месте. Для того, чтобы сделать женщину неотразимой, привлекательной дизайнеры причесок изобрели новый метод - брондирование волос. Что же это такое? При брондировании волосы окрашиваются в плавный переход от "брюнетки" к "блондинке" через минимум 3 полутона. Звезды Голливуда уже взяли на абордаж данную технологию мелирования. А вы?

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/