АРЭХІ – ДОБРЫ ПЕРАКУС



Арэхі -- гэта не толькі смачны ласунак, гэта суцэльная карысць для нашага арганізма.

Салодкі міндаль рэкамендуецца пры павышаным узроўні халестэрыну, пры гіпертаніі, пухлінных захворваннях, атлусценні, язвах. Міндаль з цукрам карысны пры кашлю, астме, плеўрыце; горкі міндаль выкарыстоўваюць у лячэнні жаночых хвароб, захворванняў верхніх дыхальных шляхоў, нырак.

Фундук дапамагае пры хранічнай стомленасці, дыябеце, артэрыяльнай гіпертэнзіі, варыкозным пашырэнні вен. Дзякуючы высокай каларыйнасці, шырокаму спектру вітамінаў і мікраэлементаў, паказаны пацыентам з атлусценнем. У спалучэнні з мёдам і курагой -- выдатны сродак для прафілактыкі захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Расцёрты фундук з разынкамі выкарыстоўваюць у якасці сродку лячэння хранічнай анеміі. 100 грамаў фундука ў дзень цалкам задавальняюць запатрабаванне чалавечага арганізма ў высокакаштоўных бялках.

Фісташкі аказваюць падбадзёрлівае, танізавальнае і агульнаўмацавальнае дзеянне, зніжаюць сэрцабіццё і схільнасць да сардэчных захворванняў, добра дзейнічаюць на работу мозга, печані. Дапамагаюць у перыяд вялікіх фізічных нагрузак і пасля цяжкіх захворванняў.

Арахіс паляпшае нярвовую сістэму, работу сэрца, печані і іншых органаў, спрыяе росту і абнаўленню клетак, паніжае ўзровень халестэрыну ў крыві. Карысны пры стамляльнасці, паляпшае памяць, увагу і слых. Ужыванне 30 грамаў арахіса штодня значна зніжае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Грэцкі арэх умацоўвае печань, дапамагае пры бяссоніцы, прастудах, пры сардэчных захворваннях, у тым ліку павышаным артэрыяльным ціску, анеміі. Спрыяе ўмацаванню імунітэта, вельмі карысны пажылым людзям, цяжарным. Рэкамендуецца ў перыяд аднаўлення пасля перанесеных хваробаў і аперацый.

Арэхі -- правільныя перакусы. Нягледзячы на сваю каларыйнасць, яны павінны быць у штотыднёвым рацыёне! Толькі не сумяшчайце арэхі з шакаладам.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/