АПЕРАЦЫЯ “ПРЫШПІЛІСЯ!”



Калі ў інтэрнэт-пошукавік увесці запыт "кіроўца загінуў, бо не быў прышпілены", ён выдасць прыкладна паўтары тысячы спасылак. А калі напісаць "рамень бяспекі выратаваў жыццё" – амаль 500. Вядома, гэтыя лічбы ніяк нельга назваць статыстыкай, аднак практычна кожны дзень у навінах мы чытаем пра аўтакатастрофы. Многія з іх, на жаль, заканчваюцца трагічна.

Чаму ж людзі працягваюць ігнараваць рамяні бяспекі?

У нашай краіне назіраецца вельмі цікавы падзел: на пярэдняй сядушцы прышпільваюцца толькі некаторыя вадзіцелі, а на задняй прышпільваюць наогул толькі “далікатны” багаж – на ўсякі выпадак. Пытанне "прышпільвацца – не прышпільвацца" ўжо даўно ўваходзіць у лік тых, пра якія “з жарам” спрачаюцца аўтааматары. Смалы ў агонь падліваюць выпадкі, калі непрышпілены пасажыр у момант аварыі "вылятаў" з аўтамабіля, разбіваючы лабавое шкло. І добра, калі “аддзелваўся” лёгкім спалохам і драпінамі. Але падобных цудоўных выратаванняў, на жаль, адзінкі, а трагічных гісторый – тысячы.

За 11 месяцаў бягучага года на дарогах Гродзенскай вобласці адбыліся 469 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 94 чалавекі, 518 былі траўміраваны. Вадзіцелямі ўчынены 127 сутыкненняў, 70 перакульванняў, 34 наезды на перашкоду. Як паказвае практыка, рамянямі бяспекі, а гэта – пасіўная бяспека, карыстаюцца толькі 60% вадзіцеляў, не гаворачы ўжо пра пасажыраў.

З 10 па 17 снежня дзяржаўтаінспекцыя аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праводзіць на дарогах раёна аперацыю “Прышпіліся!”. У час яе інспектары дарожна-патрульнай службы сочаць, ці выкарыстоўваюць вадзіцелі і пасажыры рамяні бяспекі. Да парушальнікаў прымяняюцца самыя строгія меры.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

_____________________________________________________________________________________________________
Купить пластиковые окна уже не проблема. Вам не надо искать через знакомых нужный адрес, чтобы выполнить остекление балкона и для того, чтобы ваши стеклопакеты были именно такими, какими вы рассчитывали. Да и цены на окна теперь значительно ниже, чем были несколько лет назад. Недорогие окна ПВХ вы можете даже заказать в интернете!

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/