Аперацыя "Прышпіліся"



У Гродзенскай вобласці з 12 па 18 снежня праводзіцца аперацыя "Прышпіліся". Нягледзячы на прымаемыя меры, абстаноўка з забеспячэннем бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі вобласці застаецца складанай.

За 11 месяцаў 2011 года зарэгістраваны 560 (за аналагічны перыяд 2010 года - 667) дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 121 (145) чалавек загінуў і 592 (745) атрымалі раненні.

За пяць дзён снежня на дарогах вобласці адбыліся 6 аўтааварый (3 чалавекі загінулі і 3 атрымалі раненні).

Па-ранейшаму высокім застаецца ўзровень аварыйнасці па віне вадзіцеляў. У гэтым годзе — 160 сутыкненняў, 89 перакульванняў і 38 наездаў на перашкоды, пры гэтым 58 (48% ад агульнай колькасці загінуўшых у ДТЗ) чалавек загінулі і 368 атрымалі раненні.

Адным з элементаў пасіўнай бяспекі, які дазваляе значна знізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму, з'яўляецца выкарыстанне прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіляў рамянёў бяспекі. Аднак практыка паказвае, што толькі каля 60% вадзіцеляў і пасажыраў усвядомлена выкарыстоўваюць рамяні бяспекі.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС райвыканкама.

_____________________________________________________________________________________________________
Покупая машину вы должны помнить не только о том, что ее надо вовремя заправлять, проходить техосмотр и содержать ее в чистоте и порядке. Не стоит забывать, что есть налог на транспортное средство, под который попадают многие автомобилисты. Узнать подробности об этом виде налога и почитать о нем можно на сайте в интернете, где все очень хорошо объясняется.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/