АПЕРАЦЫЯ “МАК” - 2013



Штогадовае правядзенне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 чэрвеня па 31 жніўня спецыяльнай праграмы “Мак” з’яўляецца абгрунтаванай мерай, каб знішчыць наркатычную сыравінную базу, ліквідаваць умовы, якія стымулююць незаконны абарот наркотыкаў расліннага паходжання.

У сваёй большасці ўчасткі вырастання наркаўтрымліваючых раслін невялікія. Аднак ёсць выпадкі выяўлення мініплантацый. У асноўным выяўленыя пасевы з’яўляюцца “безгаспадарчымі”, іншымі словамі -- дзікарослымі, але падобныя “зялёныя пасадкі” не варта недаацэньваць, бо ў вызначаны час яны становяцца месцамі масавага паломніцтва наркаспажыўцоў, бо служаць крыніцай бясплатнага атрымання дурману.

Нягледзячы на шырокую інфармацыйна-асветніцкую работу, паўсюднае тлумачэнне грамадзянам адказнасці за вырошчванне наркаўтрымліваючых раслінаў, дастукацца да кожнага ўдаецца не заўсёды. Традыцыйным апраўданнем спеючага на прысядзібных участках маку служыць тое, што яго насенне выкарыстоўваюць для выпечкі пірагоў і іншых далікатэсаў. Аднак кулінарная прыдатнасць не з’яўляецца дастатковым аргументам для вызвалення ад адказнасці. Вынік – пратакол па арт. 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 20 базавых велічыняў).

Варта яшчэ раз звярнуць увагу грамадзян на тое, што безадказныя адносіны могуць стаць прычынай вырошчвання на дачных і прысядзібных участках культураў, ураджай якіх фактычна па-за законам.

І. РУЛЬКО, участковы інспектар Лідскага АУС на транспарце

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/