Аляксей Крупенік - пераможца магілёўскага турніру



Пераможцаю магілёўскага абласнога турніру па грэка-рымскай барацьбе "Залатая восень" сярод юнакоў 1996-1997 гадоў нараджэння стаў выхаванец Дзятлаўскай КДЮСШ прафсаюзаў Аляксей Крупенік. Ён заняў першае месца ў вагавай катэгорыі 53 кілаграмы. Магілеўскі турнір доўжыўся з 31-га кастрычніка па 4-га лістапада.

А напярэдадні магілёўскага турніру адбылося ўнутранае першынство Дзятлаўскай КДЮСШ прафсаюзаў па грэка-рымскай барацьбе. У пяці вагавых катэгорыях спаборнічалі хлопцы 1996-1998 гадоў нараджэння са спартыўных секцый Рудаяварскай школы (трэнер В. Шалесны) і Гезгалаўскай гімназіі (трэнер А. Дудкін). Пераможцамі першынства сталі Алег Губко (вагавая катэгорыя 32 кілаграмы), Сяргей Ліпскі (35 кілаграмаў), Іван Гуз (42 кілаграмы), Андрэй Кастусік (47 кілаграмаў), Аляксей Крупенік (53 кілаграмы).

Падчас восеньскіх школьных канікул КДЮСШ правяла і адкрытае першынство спартшколы па валейболу для хлопцаў і дзяўчынак 1992 года нараджэння і малодшых. У першынстве ўдзельнічалі зборныя каманды школаў раёна — Таркачоўскай, Круцілавіцкай, Дварэцкай, Гезгалаўскай і Дзятлаўскай гімназій. Пераможцаю дзявочага турніру стала каманда Гезгалаўскай гімназіі, лепшыя сярод хлопцаў —
дзятлаўскія гімназісты. Спаборніцтвы адбыліся ў
Круцілавічах.

Б.Варна. “Перамога”, №90

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/