АЛІПІЯДЫ: ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!



Згодна з вынікамі абласнога рзйтынгу, прыняць удзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах былі запрошаны 26 навучзнцаў школ Дзятлаўшчыны, якія паказалі лепшыя веды ў час другога (раённага) этапу. Сёлета абласныя іспыты для алімпіяднікаў ладзіліся з 13 па 16 студзеня 2015 года ў Гродне і Лідзе.

Дванаццаць школьнікаў раёна вярнуліся дадому з дыпломамі за прызавыя месцы, палову гэтых узнагародаў паклалі ў скарбонку Дзятлаўшчыны гімназісты.

Уладальнікамі дыпломаў першай ступені сталі два навучэнцы. Лепш за іншых на Гродзеншчыне ведае гісторыю і грамадазнаўства Максім Калюта, навучэнец Наваельнянскай сярэдняй школы (настаўніца Ганна Аляксандраўна Савасцюк). Найбольш балаў у час абласнога этапу алімпіяды па беларускай мове набрала Марыя Каско, навучэнка гімназіі №1 горада Дзятлава (настаўніца Алена Рыгораўна Абрамчык).

Дыпломы другой ступені сёлета атрымалі тры навучэнцы ўстановаў адукацыі нашага раёна: па інфарматыцы— Павел Дарашкевіч, навучэнец сярэдняй школы №1 горада Дзятлава (настаўніца Святлана Іосіфаўна Кетка), і Андрэй Жадзейка, навучэнец гімназіі №1 горада Дзятлава (настаўніца Святлана Іосіфаўна Кетка). Яшчэ адзін дыплом другой ступені, але ўжо па матэматыцы — у навучэнкі гімназіі №1 горада Дзятлава Яўгеніі Кетка (настаўніца Соф'я Іванаўна Халецкая).

Уладальнікамі дыпломаў трэцяй ступені сталі сем навучэнцаў установаў адукацыі нашага раёна. Па гісторыі і грамадазнаўстве — Алег Вянско, навучэнец сярэдняй школы №1 горада Дзятлава (настаўнік Сяргей Мікалаевіч Сівы), і Сяргей Гранкоўскі, навучэнец Наваельнянскай сярэдняй школы (настаўніца Ганна Аляксандраўна Савасцюк). Па фізіцы — Эдуард Дорань, навучэнец сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (настаўніца Раіса Міхайлаўна Мялешка). Па інфарматыцы — Ілья Латушка, навучэнец сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (настаўніца Святлана Іванаўна Бялко, педагог-трэнер Святлана Іосіфаўна Кетка). Па матэматыцы — Дар'я Сарока, навучэнка гімназіі №1 горада Дзятлава (настаўніца Ніна Іванаўна Трафімчык). Па беларускай мове - Любоў Смірнова, навучэнка Гезгалаўскай сярэдняй школы, (настаўніца Таццяна Уладзіміраўна Санюк). Па працоўным навучанні - Ілья Вакуленка, навучэнец Казлоўшчынскай сярэдняй школы (настаўнік Іван Яўгенавіч Лішык).

Шчыра віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў, жадаем ім далейшых поспехаў.

Ужо сфарміравана зборная каманда Гродзеншчыны для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У яе склад увайшлі 6 прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны. Цяпер школьнікі старанна рыхтуюцца да заключнага этапу і ўжо пабылі на трэніровачных зборах. А з 23 па 27 сакавіка іх чакаюць новыя іспыты на рэспубліканскім этапе алімпіяды. Пажадаем нашым землякам паспяхова выступіць і вярнуцца дахаты з перамогай.

Л. КАНАВАЛІК, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/