АлімпіяТайм: Шашкі і шахматы



ШАШКІ

Чэмпіёнам раёна па рускіх шашках 2015 года стаў кандыдат у майстры спорту Юрый Чайкоўскі. Юрый Максімавіч лідыраваў у турніры ад старту і да фінішу. Віцэ-чэмпіён — Аляксандр Масляк. Бронзавы прызёр - Міхаіл Вяроўка, які летась дэбютаваў у чэмпіянаце раёна, а праз год узняўся да трэцяга месца.

ШАХМАТЫ

Чэмпіянат раёна па шахматах 2015 года выйграў Аляксандр Масляк. Чэмпіён паказаў абсалютны вынік - выйграў усе партыі. Другое месца заняў Віктар Урбановіч, трэцяе - Андрэй Лявончык.

МІНІ-ФУТБОЛ

Дзятлаўская каманда (хлопцы 2002 года нараджэння) стала віцэ-чэмпіёнам вобласці па міні-футболе ў першай лізе. Дзятлаўчане абыгралі каманды Навагрудка (4:3), Шчучына (6:1) і Гродзенскага раёна (5:0), прайгралі чэмпіёну - камандзе з Мастоў (2:6).

Сярэбранымі прызёрамі турніру ў складзе дзятлаўскай каманды сталі Арцём Трубко, Яўген Бурдзей, Уладзімір Нікіпорчык, Максім Іодчык, Андрэй Баравік, Арцём Лішык, Уладзіслаў Кухарчык, Вадзім Кухарчык, Ілья Мазура. Трэнер каманды — Уладзімір Ганчар.

Б. ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/