АКУНУЛІСЯ Ў КУПЕЛЬ, ЗАПАСЛІСЯ ХРЫШЧЭНСКАЙ ВАДЗІЦАЙ



Напярэдадні вялікага свята – Хрышчэння Гасподня -- на аграсядзібе “Каля дуба” айцец Сергій з Дварца асвяціў купель і ваду.

Наведвальнікі аграсядзібы ў суботу пасля абеду і ўвесь нядзельны дзень мелі магчымасць акунуцца ў асвячонай купелі, набраць хрышчэнскай вады.
Гаспадары аграсядзібы Сяргей і Жанна Калпінскія частавалі наведвальнікаў чаем з піражкамі, гарачай юшкай.

Жадаючых “схадзіць на Іярдан” -- акунуцца ў хрышчэнскую купель, сёлета было значна больш, чым летась – за 30 чалавек.

Нагадаю, што асвячэнне купелі і вады на аграсядзібе праводзіцца другі год запар. Гэты абрад тут становіцца традыцыйным, набывае ўсё больш прыхільнікаў.

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/