АКЦЫЯ “ДЗЯРЖТЭХАГЛЯД”



На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з унітарным прадпрыемствам “Белтэхагляд” праводзіцца агульнарэспубліканская дэкада “Дзяржтэхагляд”, якая працягнецца да 2 красавіка. Мэтай дэкады з’яўляецца прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне тэхнічнай няспраўнасці транспартных сродкаў. Ад таго, як аўтаўладальнік адносіцца да падрыхтоўкі свайго транспарту да тэхагляду і далей кантралюе яго тэхнічны стан, у многім залежыць бяспека дарожнага руху.

Нагадваем, што эксплуатацыя няспраўных транспартных сродкаў пагражае вадзіцелю штрафам у памеры да 3 базавых велічыняў. Калі на працягу года будзе ўчынена гэта ж парушэнне паўторна, яму прыйдзецца раскашэліцца на суму ад 2 да 5 базавых велічыняў. За несвоечасовае праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду  памер штрафу складзе да 2 базавых велічыняў.

У 2013 годзе і сёлета на тэрыторыі раёна да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі без тэхагляду былі прыцягнуты 884 (153) вадзіцелі, за кіраванне тэхнічна няспраўнымі транспартнымі сродкамі – 103 (43) вадзіцелі.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/