АКЦЫЯ "ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ"



Лета -- не за гарамі, а гэта значыць, прыспеў час задумацца: як правесці яго з карысцю. Раённы камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" прапануе старшакласнікам і студэнтам, якія жадаюць папоўніць свой бюджэт і атрымаць практычныя навыкі ў рабоце на карысць сваёй краіны, паўдзельнічаць у акцыі "Дзень адчыненых дзвярэй" штабоў працоўных справаў пярвічак установаў адукацыі.

Фарміраванне раённай базы даных жадаючых працаўладкавацца і вакансій для моладзі будзе адбывацца за кошт шырокага інфармавання вучняў 9 -- 11 класаў школ раёна аб магчымасці працаўладкавацца на час летніх канікулаў у 2013 годзе. Такая інфармацыйная база дазволіць прывабіць моладь да ўдзелу ў студатрадаўскім і добраахвотніцкім (валанцёрскім) руху ГА "БРСМ". Аналіз атрыманых даных дапаможа каардынаваць паступіўшыя запыты на працаўладкаванне і вакансіі, прапанаваныя наймальнікамі, у межах усёй рэспублікі.

Кожны тыдзень, па серадах, у штабах працоўных справаў пярвічак ГА "БРСМ" установаў адукацыі з 6 сакавіка па 31 мая праходзяць дні адчыненых дзвярэй. Усім, хто жадае папрацаваць на летніх канікулах, прапаноўваюць запоўніць анкету з мэтай далейшага працаўладкавання ў вольны ад вучобы час на прадпрыемствах або ў арганізацыях Дзятлаўшчыны.

Дадатковую інфармацыю аб працаўладкаванні ў межах раёна можна атрымаць у раённым камітэце ГА "БРСМ", а таксама ў сацыяльнай сетцы ў групе Дятлаўскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ" (ВКонтакте), на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі" BRSM.by

Аргкамітэт

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/