АКЦЫЯ “АФІЦЭРЫ КДБ – ДЗЕЦЯМ”



У святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў, традыцыйна ўдзельнічалі супрацоўнікі Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Па традыцыі, якая склалася, былі ўскладзены кветкі да бюста Ф.Э. Дзяржынскага, размешчанага ля будынка ДУА “Гімназія №6 г. Гродна”.

У рамках пастаянна дзеючай акцыі “Афіцэры КДБ – дзецям” супрацоўнікі ўпраўлення КДБ наведалі падшэфны Гродзенскі дзяржаўны гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Калектыву навучальнай установы перададзены мастацкія і вучэбна-метадычныя кнігі, сабраныя афіцэрамі абласнога ўпраўлення КДБ і іх сем’ямі. Да дня ведаў ваеннаслужачыя набылі неабходныя аксэсуары для добраўпарадкавання прытулка на суму 4 мільёны рублёў.

Разам з тым, супрацоўнікі Упраўлення КДБ стараюцца падарыць часцінку душэўнага цяпла дзецям, пашырыць іх кругагляд і дапамагчы адаптавацца ім у гэтым няпростым свеце. З гэтай мэтай падшэфнаму калектыву рэгулярна арганізоўваюцца розныя пазнавальныя экскурсіі ў кампаніі з дзецьмі супрацоўнікаў.

Напярэдадні 1 верасня афіцэры прадаставілі магчымасць дзецям убачыць жамчужыну гродзенскага рэгіёна – Аўгустоўскі канал, які з’яўляецца адной з галоўных славутасцяў Беларусі і ўваходзіць у спіс самых прыгожых і цікавых мясцін беларускай зямлі. У час воднай прагулкі на цеплаходзе выхавальнікі прытулка і дзеці супрацоўнікаў азнаёміліся з гісторыяй гідратэхнічнай архітэктуры, пабывалі на шлюзах, дзе ўбачылі, як яны працуюць, іх прынцып дзеяння і канструкцыю.

Прэс-служба УКДБ РБ па Гродзенскай вобласці

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/