Аграпрамысловая алімпіяда



Абласная спартакіяда работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу адбылася 26 мая ў Лідзе. Яе ўдзельнікамі сталі каманды ўсіх раёнаў вобласці.

Спартыўную дэлегацыю Дзятлаўскага раёна склалі прадстаўнікі СВК "Граніт-Агра", "Хвінявічы", "Вензавец", "Дварэц-Агра", "Белагурна", Казлоўшчынскага ліцэя. Дзятлаўчане спаборнічалі ў васьмі відах праграмы - лёгкай атлетыцы, міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, дартсе, правым спорце, шахматах, шашках.

Найбольш паспяхова наша каманда выступіла ў лёгкаатлетычным шматбор'і, правым спорце, шахматах і шашках. Вызначыліся гіравікі - Радзівон Нічыпаровіч і Уладзімір Жынко, лёгкаатлеты - Анастасія Браніцкая і Дзяніс Жых.

Каманды па шахматах і шашках сталі бронзавымі прызёрамі турніру. На шахматных палях змагапіся Андрэй Лявончык і Галіна Верабей. Андрэй набраў 4,5 ачка і фінішаваў другі ў асабістым заліку.

Нашы шашысты Мікалай Венславоўскі і Галіна Луцык фінішавалі з другім камандным вынікам, адстаўшы ад пераможцы - Ваўкавыскага раёна -на палову ачка. Упоравень з дзятлаўчанамі закончылі спаборніцтвы і шашысты Смаргонскага раёна, абедзве каманды набралі па 8,5 ачка. Па дадатковым паказчыку другое месца дасталося смаргонцам. Галіна Луцык з пяццю ачкамі прэтэндавала на другое месца і ў асабістым заліку, але пры роўнасці ачкоў з прадстаўніцаю Смаргонскага раёна, каэфіцыент вызначыў Гапіне трэцяе месца.

У агульнакамандным заліку Дзятлаўскі раён заняў шостае месца. Вынікі ўДзелу ў спартакіядзе засведчылі, што ў шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый аграсектара надаецца ўвага фізкультуры і спорту, абнаўляецца спартыўная база. Але далейшае развіццё фізкультурнай і спартыўна-масавай работы ў працоўных калектывах стрымлівае адсутнасць прафесійных арганізатараў-інструктараў па фізкультуры і спорце.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ

_____________________________________________________________________________________________________
Всем разработчикам сайтов может пригодится данная информация! Только у нас есть обучающие статьи и уроки css, чтобы вам было удобнее работать и развивать свой уровень программирования. Достаточно joomla 2.5 скачать и вы без труда будете быстро находить нужные решения. Также есть ajax для joomla, так что теперь все на одном сайте, что для вас несомненно удобнее.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/