Адсвяткавалі



Чарговы рэйд па праверцы ўтрымання палосаў ля дарог і як наводзіцца парадак у рамках месячніка па ўборцы тэрыторый быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

Кожны чалавек светлае свята Вялікадня ўспрымае па-свойму. Для кагосьці гэта час урачыстай малітвы, добрых справаў, а для кагосьці — нагода, каб чарговы раз "адсвяткаваць", заоыўшыся на духоўны сэнс хрысціянскіх святаў. Апошняе стала, на жаль, відавочна, як толькі мы накіраваліся на ўскраіну Дзятлава.

Каля аўтобуснага прыпынка "Дзятлава", што на вуліцы Чкалава, раскідана безліч бутэлек і іншага смецця. Крыху далей, на прылеглай тэрыторыі каля свідравіны РУП ЖКГ, з якой ідзе забор вады для забеспячэння ёй усяго горада Дзятлава, тут таксама валяюцца шматлікія бутэлькі ўперамешку са смеццем.
Насуперак гэтай "бруднай" гісторыі — стан аўтобусных пры-пынкаў "Міклашы", "Яноўшчына", "Рыбалава", "Старына". Тут — бездакорная чысціня.

Падводзячы вынік чарговага рэйду, зноў варта зазначыць: праблема менталітэту цяпер вельмі актуальная, бо тыя, хто кідае смецце, забруджаюць усё навокал - яго не прыбіраюць. Наадварот, прыбіраюць за імі работнікі тых арганізацый, на чыёй тэрыторыі знаходзіцца смецце.

Удумайцеся, паважаныя, што кожны год, замест таго, каб накіраваць сродкі на добраўпарадкаванне нашай краіны, дзяржава вымушана вялікія грошы плаціць людзям, якія прыбіраюць смецце за неахайнымі людзьмі.

Культуру паводзін павінны выхоўваць у сваіх дзяцей кожны бацька, кожная маці, і ў першую чаргу — уласным прыкладам.

Д. БАЛЬКОЎСКІ, начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы авакольнага асяроддзя.
Н. ВОЛЬНАЯ, карэспандэнтка газеты "Перамога"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/