Адпачынак для душы



Адміністрацыя СВК "Граніт-Афа" шмат увагі надае культурна-спартыўнай рабоце. Нядаўна ў яе рамках адбыліся два мерапрыемствы. У першым удзельнічалі пяць мужчынскіх каманд — будаўнікоў, механізатараў яддзялення "Круцілавічы", спецыялістаў СВК, свінаводчага комплексу, механізатараў яддзялення "Таркачы".

Яны спаборнічалі між сабой у 10 конкурсах — спартыўных, інтэлектуальных, музычных. Майстэрства і навыкі каманд ацэньвала журы — старшыня СВК С. Мазур, старшыня Данілавіцкага сельсавета I. Тарасевіч, намеснік старшыні СВК па ідэалогіі Л. Мядзведзь.

Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымалі механізатары аддзялення "Таркачы". На другім месцы — механізатары аддзялення "Круцілавічы", на трэцім — каманда свінаводчага комплексу. Гэтая каманда заваявала і прыз сімпатыі гледачоў.

Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі, памятнымі медалямі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сувеніры. Мерапрыемства было аздоблена музычнымі нумарамі, якія падрыхтавалі работнікі Данілавіцкага сельскага дома культуры — С. Грос, Т. Буча, I. Анушкевіч.

У мерапрыемстве для жанчын удзельнічалі чатыры каманды — свінаводчага комплексу, бухгалтэрыі, майстэрняў "Круцілавічы", жывёлаводаў фермы. Удзельніцам спаборніцтваў таксама былі прапанаваны 10 конкурсаў.

Лепш за ўсіх з імі справілася каманда майстэрняў "Круцілавічы". Другое месца заняла каманда свінаводчага комплексу, трэцяе — бухгалтэрыі.

Пераможцы адзначаны прызамі і грашовымі прэміямі.

Г. Жых, старшыня прафкама СВК "Граніт-Агра"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/