АДНЫ 3 ЛЕПШЫХ У ВОБЛАСЦІ



Каманда прафесіяналаў Дзятлаўскага дарожнага рамонтна-будаўнічага упраулення №119 заваявала другое каманднае месца ў конкурсе “Лепшы па прафесіі”, арганізаванага КУП “Гроднааблдарбуд”. Традыцыйны конкурс гэтым разам прайшоў у Навагрудскім раёне і сабраў 17 каманд-прадстаўнікоў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Камандны вынік складаўся з індывідуальных выступленняў, дзе кожны канкурсант павінен быў прадэманстраваць сваю тэарэтычныю падрыхтоўку і валоданне практычнымі прафесійнымі навыкамі. Канкурсанты спаборнічалі ў шасці індывідуальных намінацыях. Ад каманды дзятлаўскага ДРБУ №119 удзел прымалі Віктар Жыбарт ("Машыніст аўтагрэйдара"), Сяргей Загдай (“Машыніст пагрузчыка”), Пётр Бойка (“Вадзіцель аўтамабіля”), Мікалай Васюкевіч (“Машыніст колавага трактара”), Уладзімір Лабарэвіч (“Дарожны рабочы”) і Павел Сіневіч ("Дарожны майстар").

На высокіх месцах сярод дзятлаўчан С. Загдай, У. Жыбарт, П. Бойка, якія занялі трэцяе, чацвёртае і пятае месцы адпаведна. Лепшым у намінацыі “Дарожны майстар" стаў П. Сіневіч. Добрае выступление гэтых канкурсантаў і забяспечыла дзятлаўскаму ДРБУ №119 другое агульнакаманднае месца на абласным конкурсе.

- Асаблівай трэніроўкі напярэдадні конкурсу ў нас не было, - расказвае галоўны інжынер ДРБУ №119 Аляксей Гірык.
- Прыйшоў час удзельнічаць у конкурсе - паехалі выступаць. Можна сказаць, что добрае выступление нашай каманды - гэта вынік плённай паўсядзённай працы, вопытнасці.

Паказальна, што перамога дзятлаўскага майстра не стала выпадковасцю: Павел Сіневіч прымаў удзел у конкурсе ў чацвёрты раз. Кожны раз з вынікам лепшым за папярэдні: з дванаццатага месца ўпершыню — да першага месца ў гэтым годзе.

- Не скажу, што конкурс быў вельмі складаны, — дзеліцца ўражаннямі дарожны майстар П. Сіневіч. - I з тэорыяй, і з практыкай сутыкаліся па рабоце. Ды і вопыт мінулых конкурсаў не быў лішнім, бо я ведаў, да чаго варта рыхтавацца.

Кіраўніцтва ДРБУ №119 характарызуе майстра з добрага боку: выдатны прафесіянал, у якога атрымліваецца выконваць свае абавязкі не толькі хутка, але і высакаякасна.

Ва ўсіх намінацыях конкурсу прафесійнага майстэрства асноўным паказчыкам добрага выступления быў час, за які выканана заданне.

- Але, вядома, і якасць працы мела вялікую ролю, — тлумачыць А. Гірык. - Можна зрабіць усё хутка, але неахайна. Такая праца не будзе залічана, і вынік будзе дрэнным. Таксама суддзі звярталі ўвагу і на тэхніку бяспекі.

Колькі год назіраю за конкурсам і прыкмячаю работнікаў з “залатой сярэдзіны”. У іх праца спорыцца: усё выконваюць хутка, у час, але і акуратна, з высокай якасцю. А тыя, хто валодае толькі адной з гэтых здольнасцяў, на высокае месца могуць не разлічваць.

Па выніках конкурсу прызамі былі адзначаны як першыя тры месцы ў індывідуальных намінацыях, так і каманды ў цэлым. Асобна грашовымі прэміямі сваіх пераможцаў адзначыла і кіраўніцтва ДРБУ №119.

В. АЛЯХНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/