АДНОЛЬКАВЫЯ НАЗВЫ



Чаму мноства рэк і азёр Беларусі маюць аднолькавую назву? Так, на тэрыторыі краіны 28 азёр і 6 рэк з назвай Чорнае, Чорная. У Паазер'і і на Палессі назва возера звязана з колерам вады ці з асаблівасцямі навакольных зямель. Гэтыя азёры размешчаны, як правіла, сярод балот і тарфянікаў. Што датычыцца рэк, то паходжанне іх назваў мае некалькі версій.

Адна з версій звязана з тыпам расліннасці, а дакладней -- з чорным колерам, які нагадваюць травяныя бары з добрым падлескам. Часам зараснікі вярбы, вольхі, асіны ў старажытнасці называлі "чарналессем".
Даволі часта (6 разоў) сустракаюцца ў Беларусі рэчкі з назвай Выдрыца. Верагодна, паходжанне такой назвы звязана з распаўсюджаным жыхаром рэк Беларусі -- выдрай. Па другой версіі, і найбольш верагоднай, паходжанне гэтага гідроніма ідзе ад старажытнага тэрміна "выдрыца", якім беларусы называлі малаўрадлівыя пойменныя землі.

У басейне Дняпра сустракаюцца 4 правабярэжныя прытокі рознага парадку з назвай Цна. Найбольш распаўсюджана тлумачэнне паходжання гэтай назвы ад старажытнага славянскага "десная", што азначае "правая". Але супраць такой версіі сведчыць тое, што ўсе рэкі з назвай Цна з'яўляюцца левымі прытокамі. Па другой версіі, паходжанне назвы Цна, Дсна, Тсна звязана са славянскай асновай "тьсьн", што азначае "вузкі". І сапраўды, рэкі з такой назвай працякаюць па вузкіх далінах.

У супрацьлегласць "чорным" назвалі ў Беларусі шмат азёр з назвай "Белае" (31). Тэрмін "белы" дазваляе звязваць яго паходжанне з колерам вады.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/