АДКРЫВАЕЦЦА СЕЗОН ВЯСНОВАГА ПАЛЯВАННЯ НА ПЕРАЛЁТНЫХ ПТУШАК



Згодна з "Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання", зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 №580, паляванне на пералётнага гуся пачалося з 8 сакавіка і працягнецца па 11 мая 2014 года ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін. Дазваляецца ружэйнае паляванне з засады (скрадка) з падманьваннем на пералётных гусей (гусь белалобы, гусь гуменнік, гусь шэры, канадская казарка). Пры правядзенні палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам; для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр'ераў, таксаў, лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.

З 20 сакавіка па 30 красавіка 2013 года з 3 да 9 гадзін дазволена ружэйнае паляванне на таках з падыходу, з засады на самцоў глушца, а таксама ружэйнае паляванне на таках з засады на самцоў цецерука. Гэтыя птушкі адносяцца да паляўнічых жывёлін нарміраваных відаў, таму паляванне на іх праводзіцца па разавых дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх.

Пры ажыццяўленні палявання на самцоў глушца ў вясновым сезоне дазваляецца прымяненне наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй кулі больш за 400 джоўляў і гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам. Пры паляванні на цецерука -- гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, паляўнічыя сабакі -- лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы.

Нагадваем аб тым, што грамадзяне могуць праводзіць паляванне толькі пры наяўнасці наступных дакументаў: дзяржаўнага пасведчання на права палявання, карткі ўліку парушэнняў і дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі пры паляванні з яе выкарыстаннем; паляўнічай пуцёўкі. Таксама мець пры сабе дакументы на паляўнічых сабак пры іх выкарыстанні на паляванні.

У сувязі з існуючымі неадзінкавымі фактамі парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі, палявання і рыбалкі, з мэтай хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуе “Тэлефон даверу” 8-01562-2-48-64, па якім можна паведаміць аб пэўных парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлаў, якія адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслін, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.

Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/