АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННІ ТЭРМІНАЎ



Адным з актуальных, але праблемных пытанняў, якім займаецца фінансавая міліцыя, з’яўляецца кантроль за выкананнем суб’ектамі гаспадарання заканадаўства, які рэгламентуе парадак ажыццяўлення экспартных і імпартных аперацый, своечасовасці іх завяршэння і выканання ўстаноўленых для гэтага тэрмінаў.

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях, а менавіта арт.11.37, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за парушэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, а санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае, у тым ліку, штраф у памеры да двух працэнтаў ад сумы незавершанай ва ўстаноўлены тэрмін знешнегандлёвай аперацыі за кожны дзень пратэрміноўкі.

Так праверкай аднаго з прадпрыемстваў г. Слоніма былі ўстаноўлены парушэнні тэрмінаў завяршэння знешгандлёвай аперацыі, звязанай з пастаўкай прадукцыі за мяжу. У выніку да прадпрыемства былі прыменены штрафныя санкцыі ў суме больш за 80 млн. рублёў, якія поўнасцю ўплачаны ў бюджэт дзяржавы.

С. ТУПТАЛА, начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, маёр фінансавай міліцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/