Адбылося прафілактычнае мерапрыемства



У рамках абласнога месячніка па пажарнай бяспецы ў сельскіх саветах Дзятлаўскага раёна адбыліся сустрэчы насельніцтва з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У Рудаяварскім сельскім савеце дадзенае прафілактычнае мерапрыемства прайшло ў школе. Інспектар Дзятлаўскага РАНС А. Бяленка расказаў прысутным аб сітуацыі з пажарамі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, на Дзятлаўшчыне, акцэнтаваў увагу на асноўных прычынах пажараў. Гэта — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяп-лення, курэнне ў ложку.

Дадзеная акалічнасць асабліва актуальная для тых людзей, якія злоўжываюць алкаголем. Правілы бяспекі для іх — гэта пустыя словы, сэнс жыцця зводзіцца да аднаго — выпіць. I ў гэтым выпадку на варце бяспекі павінны быць суседзі, паколькі своечасовы сігнал трывогі дазволіць пазбегнуць трагедыі, выратаваць жыцці, у тым ліку дзяцей.

Сумна, што дзіцячая смяротнасць на пажарах застаецца высокай. Толькі за мінулы год у Беларусі ў агні загінулі 18 дзяцей, за прайшоўшы перыяд бягучага года — 5. На жаль, даволі часта да трагедыі прыводзіць несур'ёзнае стаўленне да праблемы дарослых, тое, што яны пакідаюць дзяцей дома адных без нагляду.

Сумную статыстыку пацвердзілі і кадры тых відэастужак, якія былі прадэманстраваны прысутным на мерапрыемстве.

А вось школьнікам інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. Бяленка яшчэ раз нагадаў аб правілах бяспекі на вясновым лёдзе, аб пажарнай бяспецы.

А. ГОМАН

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/